Не забудьте: налог на землю и недвижимость — до 15 ноября

Общество Экономика

Плаці акуратна – і  асабісты бюджэт будзе ў парадку
На падатковым уліку налічваецца 8223 фізічныя асобы, якія з’яўляюцца плацельшчыкамі зямельнага падатку і падатку на нерухомасць, з якіх 4156 грамадзянам прадстаўлены льготы ў адпаведнасці з заканадаўствам. Зямельны падатак, падатак на нерухомасць і арэндную плату выплачваюць 4067 фізічных асоб. Да выплаты прад’яўлена 759,9 млн. рублёў.
У адпаведнасці з падатковым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь грамадзяне, якія маюць ва ўласнасці дамы, дачы, зямельныя ўчасткі і т. п., абавязаны не пазней 15 лістапада бягучага года выплаціць зямельны падатак, падатак на нерухомасць і арэндную плату.
Па стану на 17.11 2014 года 42 грамадзяніны не выплацілі падаткі ў бюджэт, у выніку чаго інфармацыя была накіравана для спагнання ў суд Шумілінскага раёна. У адносінах да 4 грамадзян былі складзены пратаколы аб адміністрацыйнай адказнасці. У бюджэт даналічана 8,7 млн. рублёў, накладзены адміністрацыйны штраф у суме 0,6 млн. рублёў. Сумы спагнаны ў бюджэт у поўным памеры.
С. ЦІМОШЧАНКА, начальнік аддзела кантролю за фізічнымі асобамі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Шумілінскім раёне.
Надрукавана ў №5 ад 20.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *