Существует порядок рассмотрения обращений граждан

Закон Общество

Пра парадак разгляду зваротаў грамадзян
Звароты (прапановы, заявы, скаргі) грамадзян, незалежна ад таго, у які дзяржаўны орган ці іншую арганізацыю яны паступілі, першапачаткова належаць разгляду па сутнасці ў адпаведнасці з кампетэнцыяй у мясцовых выканаўчых і распарадчых органах, падпарадкаваных ім арганізацыях, тэрытарыяльных падраздзяленнях і арганізацыях, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным Ураду Рэспублікі Беларусь, іншым дзяржаўным органам і арганізацыям, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць і размешчаны ў межах той адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, на тэрыторыі якой узніклі пытанні, выкладзеныя ў зваротах. Такія нормы зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 года “Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб”.
Такім чынам, для поўнага, усебаковага, своечасовага разгляду зваротаў па пытаннях працы, заработнай платы, занятасці, пенсійнага забеспячэння і сацыяльнай падтрымкі грамадзяне, якія пражываюць на тэрыторыі Шумілінскага раёна, павінны звяртацца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Шумілінскага райвыканкама.
Калі аўтар звароту не задаволены вынікамі разгляду яго пытання ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, ён можа абскардзіць атрыманы адказ у вышэйстаячым дзяржаўным органе. Рашэнне вышэйстаячага органа па звароту можа быць абскарджана ў судзе.
С. ВАЛЕКАВА, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне  райвыканкама.
Надрукавана ў №32 ад 28.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *