С Новым 2011 годом!

Актуалии

Святочны настрой
З Калядамі і Новым годам!
Святкуем дружна ўсім народам.
Зіхцяць чароўныя красуні –
Вясёлкі-ёлкі прыгажуні.
Бурліць, шуміць, віруе свята –
Вяселля, радасці багата.
Паўсюдна ажывае казка –
Гасцей склікае: “Калі ласка!”
Снягурачкі, Дзяды Марозы –
Майстры святочных вершаў, прозы,
Прыгожа дораць віншаванні
І ладзяць цуда-баляванні.
Смяюцца дзетак вачаняты –
Як таньчаць з воўкам зайчаняты?!
Як добрыя сябры-суседзі –
Вавёркі, барсукі, мядзведзі…
Настаў час зорны для ласункаў,
Слоў шчырых, песень, падарункаў.
Гамоняць дрэвы, вецер, неба:
“Любоў да бліжняга – патрэба!”
З Калядамі і Новым годам!
Жадаю шчасця ўсім народам,
Краіне Беларусі-маці –
Здзяйснення мараў у кожнай хаце!
Надрукавана ў №102 ад 31.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *