Охрана воды и земли — главное в работе Шумилинской районной инспекции природных ресурсов

Экология

Ахова водных і зямельных рэсурсаў – галоўнае ў рабоце
Асноўныя намаганні ў рабоце раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў мінулым годзе былі накіраваны на ахову водных і зямельных рэсурсаў, лясоў, атмасфернага паветра, асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый, стварэнне спрыяльнага асяроддзя для пражывання насельніцтва ў раёне. Шмат работы праведзена па папярэджанні, выяўленні і змяншэнні правапарушэнняў у вобласці аховы навакольнага асяроддзя.
Работа інспекцыі ажыццяўлялася згодна з патрабаваннямі прыродаахоўнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, рашэннямі і загадамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, зацверджанымі планамі работы інспекцыі.
У першым паўгоддзі 2014 года праведзена 18 праверак, з іх 3 – высокай групы рызыкі, 5 – сярэдняй, 5 – нізкай групы рызыкі і 5 – кантрольных. Па фактах праверак выдадзена 126 пунктаў прадпісанняў, з іх выканана – 108 (85,7%).
За мінулы год да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь прыцягнута 41 службовая асоба на суму 18,5 мільёна рублёў, трое грамадзян – на суму 1,28 мільёна, 58 юрыдычных асоб – на суму 108 мільёнаў рублёў. У ліку асноўных парушэнняў – нерацыянальнае выкарыстанне вады, парушэнне закандаўства аб абыходжанні з адыходамі, невядзенне ўліковай дакументацыі ў вобласці аховы навакольнага асяроддзя.
Устаноўлены адзін факт прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю, якая выявілася ў распрацоўцы грунту пясчана-гравійнай сумесі за межамі ўчастка, прадстаўленага для распрацоўкі (КУСГП “Ульскі”). Урон склаў больш за 4 мільёны рублёў.
Праведзены 31 маніторынг, выдадзена 10 пунктаў рэкамендацый, з якіх усе выкананы.
І. БЛІЗНЕЦ, галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў
і аховы навакольнага асяроддзя.
Надрукавана ў №6 ад 23.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *