В Шумилинском районе во время акции «Неделя леса–2021» высадили почти 160 тыс. саженцев

Общество Экология

«Тыдзень лесу-2021» на Шуміліншчыне

Па падліках Шумілінскага лясгаса, у раёне падчас рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу-2021» было высаджана амаль 160 тысяч штук саджанцаў елкі, сасны, дуба і бярозы на плошчы 29,9 га.

Удзел у акцыі прынялі 202 работнікі Шумілінскага лясгаса і больш за 160 добраахвотнікаў: выратавальнікі абласнога ўпраўлення і раённага аддзела МНС, супрацоўнікі РАУС, Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый, вучні Кардонскай СШ, Обальскай СШ, СШ №1 і СШ №2, Мішневіцкага школьнага лясніцтва, работнікі Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, члены раённай арганізацыі ГА «Белая Русь».
Падчас экалагічнай акцыі было прыбрана 6 кубаметраў смецця, адрамантавы два месцы адпачынку.
Апублікавана ў №28 ад 13.04.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *