Объявляем фотоконкурс “Папа в моей жизни”

Конкурсы Общество Семья

Фото носит иллюстративный характер.

Сёлета мы ўпершыню 21 кастрычніка будзем адзначаць свята, якое доўга чакалі – Дзень бацькі. Урэшце ўсе таты, якія ў жыцці кожнага з нас займаюць не менш важнае месца, чым мамы, атрымаюць заслужаную ўвагу грамадства, усіх блізкіх і родных. Рэдакцыя газеты «Герой працы» прапануе сваім чытачам фотаконкурс «Тата ў маім жыцці».

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць на электронны адрас газеты «Герой працы» G_pracy@vitebsk.by з адзнакай «Фотаконкурс» фота таты. Да фатаграфіі неабходна прымацаваць файл з кароткім апісаннем: хто аўтар здымка, хто ў кадры (прозвішча, імя, населены пункт) і нумар тэлефона для зваротнай сувязі.

Фотаработы не павінны быць запазычаныя са знешніх крыніц. Адзін удзельнік можа даслаць толькі адзін здымак. У выпадку публікацыі прадстаўленых фатаграфій арганізатары конкурсу не нясуць адказнасць па прэтэнзіях або скаргах з боку асоб, якія фігуруюць на іх. Фотаработы, якія не адказваюць умовам конкурсу, неналежнай якасці або без апісання не разглядаюцца. Вітаюцца сюжэтныя, яркія, эмацыянальныя, крэатыўныя фота. Прадстаўленне фатаграфій арганізатарам конкурсу азначае згоду ўдзельніка з умовамі яго правядзення.

Усе годныя здымкі, дасланыя для ўдзелу ў фотаконкурсе «Тата ў маім жыцці», будуць размешчаны на сайце газеты, у яе афіцыйных групах у сацыяльных сетках.

Прыём фатаграфій будзе доўжыцца да 15 кастрычніка, пасля чаго адбудзецца абвяшчэнне і ўзнагароджанне лідараў. Будуць вызначаны тры пераможцы. Двух лідараў абярэ журы, адзін вызначыцца шляхам галасавання ў групе газеты «Герой працы» ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте». У выпадку падазрэння на «накруткі» галасоў фотаздымак будзе зняты з удзелу ў конкурсе. Арганізатары пакідаюць за сабой права змяняць умовы фотаконкурсу падчас яго правядзення.

Фотаработы пераможцаў будуць надрукаваныя ў газеце «Герой працы» ў святочным нумары 21 кастрычніка, у Дзень бацькі.

Чакаем вашы фота і жадаем перамог!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *