23 января в Шумилино пройдёт районный этап республиканского конкурса «Новые имена Беларуси»

Актуалии Общество

“Новыя імёны Беларусі-2016”
У суботу, 23 студзеня, у раённым цэнтры культуры пройдзе раённы этап рэспубліканскага прафсаюзнага творчага конкурсу “Новыя імёны Беларусі-2016”.
“Паступілі заяўкі на ўдзел у конкурсе ад аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, УП ЖКГ, райгазу, лясгасу, райбальніцы, ДРБУ-204, ПМК-70, райспажыўтаварыства, цэха ААТ “Малако”, школы мастацтваў і іншых арганізацый і прадпрыемстваў раёна, – расказаў старшыня Шумілінскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў В. В. Юхнавец. – Усяго плануецца паказаць на сцэне больш за трыццаць нумароў мастацкай самадзейнасці”.
Па словах намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В. Г. Навіцкай, рыхтуюцца нумары розных жанраў: вакальныя, тэатральныя, інструментальная музыка. Акрамя гэтага, у фае цэнтра культуры будзе ладзіцца выстава выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Па колькасці ўдзельнікаў адзін з самых вялікіх артыстычных калектываў (больш за дзесяць чалавек) – ва УП ЖКГ.  “Мы падрыхтавалі вакальны нумар, маналог і сцэнку, –  расказала старшыня прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства Т. У. Лявонава. – На выставу прадставім вырабы з бісеру, воску і вышыўку”.
«На канцэрт і выставу ўваход будзе свабодным. Так што мы чакаем калектывы, якія прыйдуць падтрымаць сваіх калег” – кажа В. В. Юхнавец..
Усе самадзейныя артысты атрымаюць сертыфікат удзельніка раённага этапа конкурсу “Новыя імёны Беларусі-2016”. Ну, а пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і памятнымі сувенірамі і будуць абараняць гонар нашага раёна на абласным этапе.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №6 ад 22.01.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *