Слово инспектору ИДН: подростковая преступность

Закон Общество

12 крадзяжоў за год
За мінулы год на тэрыторыі раёна назіраўся нязначны рост злачынстваў з удзелам непаўналетніх: у 2011 годзе зарэгістравана 13 злачынстваў, а за аналагічны перыяд папярэдняга года – 12. Удзельная вага злачынстваў склала 8,1%, сярэднеабласны паказчык – 7,2%.
Варта адзначыць, што ніводнае злачынства летась не здзейснена падлеткамі ў стане алкагольнага ап’янення. А колькасць удзельнікаў злачынстваў засталася на мінулагоднім узроўні – 9 чалавек. Але значна павялічылася колькасць крадзяжоў: летась іх было 12, а ў папярэднім годзе толькі 7.  Напрыклад, адно са злачынстваў здзейсніў непаўналетні К. – ён прадаў чужы мабільны тэлефон.
Злачынствы – гэта крадзяжы асабістай маёмасці грамадзян, якія здзейснілі ў асноўным  падлеткі, што былі пастаўлены на ўлік у 2011 годзе. Адзін з крадзяжоў адбыўся непасрэдна ў Обальскай школе – з курткі ў раздзявалцы спартыўнай залы ўкралі ма-більны тэлефон. Яшчэ два злачынствы – крадзяжы веласіпедаў – адбыліся на тэрыторыі Мішневіцкай школы.
Зараз у інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС на ўліку знаходзяцца 22 падлеткі. На іх заводзяцца ўлікова-прафілактычныя карткі або ўлікова-прафілактычныя справы. Да падлеткаў прымяняюцца прымусовыя меры выхаваўчага характару або яны асуджаюцца да мераў пакарання, не звязаных з пазбаўленнем волі.
А. ПУШКАРОЎ, старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС.
Надрукавана ў №9 ад 31.01.2012.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *