Шумилинские налоговые инспекторы — лучшие в Витебской области

Новости

Нашы падатковыя інспектары – лепшыя ў вобласці
Першае месца ў вобласці па выніках работы за 2014 год заняла інспекцыя Міністэрства Рэспублікі Беларусь па падатках і зборах па Шумілінскім раёне.
“Першае месца ў трэцяй групе – усе інспекцыі вобласці падзелены на тры групы”, – удакладняе начальнік падатковай інспекцыі Алена Мужава.
Алена Сяргееўна расказала, што пры падвядзенні вынікаў работы ўлічваліся выкананне даходнай часткі бюджэту, выкананне кантрольных мерапрыемстваў, работа з фізічнымі асобамі, у тым ліку па дэклараванні даходаў, выяўленні незаконных плацяжоў, фактаў выплаты зарплаты ў канвертах і многія іншыя фактары.
Да атрыманых за першае месца вымпела і граматы мы дадаём свае віншаванні і пажаданні
новых поспехаў.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №8 ад 30.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *