Больше всего хочется на дискотеку тем, кому нет 18

Молодёжь Общество

Да 18 забаронена
Супрацоўнікі міліцыі часта дзяжураць на дыскатэках, праводзяць рознага роду рэйды ў сельскія клубы. І часта сутыкаюцца з праблемай: некаторыя падлеткі не разумеюць, што на начную дыскатэку нельга ісці разам са старэйшымі сястрой і братам, якім ужо споўнілася 18 гадоў.
Дарэчы, начной дыскатэкай лічыцца тая, якая праходзіць з 22 гадзін вечара да 6 гадзін раніцы ў закрытым ізаляваным памяшканні.   “Мы кіруемся пастановай Савета Міністраў № 582 ад 14 мая 2007 года “Аб зацвярджэнні Палажэння аб арганізацыі правядзення дыскатэк і работы культурна-забаўляльных (начных) клубаў у Рэспубліцы Беларусь”, – кажа старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС А. М. Селязнёва. – У Палажэнні значыцца, што на начныя дыскатэкі не дапускаюцца падлеткі да 18 гадоў. Юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі, якія наладжваюць дыскатэкі, павінны забяспечваць у клубах і Дамах культуры парадак”.
Але так бывае не заўсёды.  У прыватнасці, у канцы мінулага года ў адным з сельскіх клубаў разам са сваёй сястрой на дыскатэцы а 23-й гадзіне знаходзілася непаўналетняя. Міліцыянеры склалі адміністрацыйны пратакол на юрыдычную асобу, адказную за правядзенне дыскатэкі, аштрафавалі на суму 10 базавых велічынь.
Непаўналетнія даўно ўсвядомілі: пасля 11 вечара яны могуць знаходзіцца на вуліцы толькі разам з бацькамі. А  на дыскатэцы хіба нельга? “Так, да 18-ці нельга, – кажа Алена Мікалаеўна. – Нельга ні адным, ні з бацькамі, ні са старэйшымі сябрамі. Паўторымся: нельга прысутнічаць на дыскатэцы, гэта значыць, на вечарыне ці забаўляльным мерапрыемстве, якія праводзяцца з 22 гадзін да 6 гадзін раніцы ў закрытым памяшканні”.
Заўважым: гэтае абмежаванне не датычыцца мерапрыемстваў пад адкрытым небам. Значыць, падлеткам разам з бацькамі можна наведваць канцэрты ці забаўляльныя мерапрыемствы  (скажам, на Купалле), якія праводзяцца пасля 11 гадзін вечара.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў № 9 ад 03.02.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *