Победителями соревнований «Защитник Отечества» стали команды районной гимназии и Ловжанской детский сад-средней школы

Молодёжь Образование

На лыжной трассе будущие защитники Отечества

“Абаронца Айчыны”
У райцэнтры прайшлі раённыя спаборніцтвы па зімоваму мнагабор’ю “Абаронца Айчыны” сярод юнакоў прызыўнога і дапрызыўнога ўзросту. Падобныя спаборніцтвы праходзяць у другі раз, але ўжо карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод хлопцаў. Як адзначаюць настаўнікі фізкультуры, зімовы “Абаронца Айчыны” рознабакова ўключае ў сябе навыкі і ўменні вучняў, па якіх можна ацэньваць і работу саміх настаўнікаў.
Распачаліся спаборніцтвы стральбой з пнеўматычнай зброі. Трэба адзначыць, што паціху стралковыя навыкі ў вучняў паляпшаюцца. Гэтаму ў школах пачалі ўдзяляць большую ўвагу, і вынікі не прымусілі сябе чакаць. Таксама ў комплекс уваходзіць падцягванне, дзе трэба было паказаць усе свае фізічныя навыкі.
Галоўны старт на мнагабор’і – лыжныя гонкі. На гэты раз арганізатары падарылі ўдзельнікам сапраўдны сюрпрыз: лыжныя гонкі прайшлі на прафесійнай біятлоннай трасе. Доўгія спускі, крутыя пад’ёмы. На такой дыстанцыі адразу бачна, хто рыхтаваўся, а хто першы раз стаў на лыжы.
Па выніках усіх стартаў у групе “А” (школы, у якіх колькасць вучняў звыш 100 чалавек) першае месца заняла раённая гімназія (настаўнік фізкультуры С. П. Вашадок), другімі сталі хлопцы СШ №1 (А. В. Асташонак, Г. М. Садохін, С. М. Лісейцаў), трэцімі – Обальскай СШ (У. А. Сабаршоў, І. С. Шалаеў). У групе “Б” (школы, дзе менш за 100 вучняў) перамогу святкавала Лаўжанская школа (Ю. М. Мясаедаў). У прызавой тройцы таксама Башнёўская (Ю. Я. Пальвінскі) і Слабадская (У. А. Кучко) школы.
У асабістым заліку сярод малодшых вучняў не было роўных Мікіце Крупскаму (Лаўжанская школа). У старэйшым узросце перамога засталася за Аляксеем Шустровым з Амбросавіцкай школы.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №11 ад 07.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *