Модно и безопасно — работа школьницы шумилинской школы Дианы Беззубенко

Молодёжь Образование

Лэдзі Флік
СШ №1 прымае актыўны ўдзел у творчым праекце “Бяспечны пераход – 2012” у намінацыі “Калекцыя мадэляў на тэму: “Мода на святловяртальныя элементы ў дзіцячай і падлеткавай вопратцы”. Праект рэалізуецца з мэтай заахвочвання дзяцей да вывучэння і захавання імі Правілаў дарожнага руху, фарміравання ў іх навыкаў бяспечных паводзінаў на дарогах, а таксама для прыцягнення ўвагі грамадскасці да пытанняў прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Пра гэта нам расказала кіраўнік праекта Н. М. Спірыдонава. Конкурс праводзіцца Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам адукацыі з непасрэдным удзелам Рэспубліканскага савета Беларускага таварыства аўтамотааматараў. Лепшыя мадэлі друкуюцца ў газеце “Пераходны ўзрост”.
Пад кіраўніцтвам настаўніцы над праектам працавала вучаніца 8 “Б” класа Дзіяна Бяззубенка. На фота юны мадэльер дэманструе сваю работу. Адзначым, што гэты касцюм задуманы, сканструяваны і цалкам выкананы нашай канкурсанткай. Спадзяемся, што абласное журы высока ацэніць творчую задуму майстра і практычную накіраванасць такога касцюма. Займеўшы ў гардэробе падобную вопратку, ужо дакладна можна не баяцца забыцца на флікер, выходзячы з дому. Такую крэатыўную модніцу на дарозе абавязкова заўважаць.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №29 ад 10.04.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *