Суд определил наказание: 5 месяцев лишения свободы

Закон Общество

Ад пакарання не збяжыш
Івану Б. з аграгарадка Светласельскі няма і трыццаці. Не мае пастаяннага месца працы, няма сям’і. Затое за плячыма некалькі судзімасцяў. Апошні раз вызваліўся вясной 2013 года, але на шлях выпраўлення не стаў. Аддаваў перавагу віну і выпадковым заробкам.
У сакавіку мінулага года Іван апынуўся ў аграгарадку Слабада, дзе знайшоў сабе кампанію. Увечары пачаў збірацца дадому. Але пешшу ісці да Светласельскага было далекавата, таму і сеў на чужы веласіпед, які стаяў ля аднаго з дамоў. Толькі вось занадта п’яны быў – паехаў у другі бок. Гаспадары веласіпеда адразу заўважылі прапажу,  дагналі злодзея і перадалі яго супрацоўнікам міліцыі.
На гэтым крымінальная гісторыя Івана Б. магла і спыніцца – веласіпед знойдзены, са злодзея ўзята падпіска аб нявыездзе. Але хлопец неўзабаве збег. Вось і прыйшлося праваахоўным органам аб’яўляць злачынцу ў міжнародны вышук. У верасні Іван быў затрыманы ў Цвярской вобласці Расійскай Федэрацыі і дэпартаваны ў Беларусь.
Нядаўна  адбыўся суд над Іванам Б. Як ні намагалася суддзя суда Шумілінскага раёна Алена Сініцкая высветліць ад падсуднага прычыну яго ўцёкаў у Расію – адказу так і не пачула. Сваю віну Іван прызнаў поўнасцю. Прысуд – пяць месяцаў арышту.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў № 9 ад 03.02.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *