Выпускники Язвинской школы выбирали профессии

Образование

Праца чалавека на зямлі
Галоўны клопат выпускніка школы – самастойна і свядома ажыццявіць выбар будучай прафесіі. Гэта пытанне дапамагае вырашыць школа. На працягу навучальнага года для нас, выпускнікоў, праводзяцца сустрэчы са спецыялістамі жыццёва важных і галоўнае – запатрабаваных прафесій.
Вось і на мінулым тыдні для вучняў 7-9 класаў было арганізавана ток-шоу з удзелам спецыялістаў ААТ “АграБаравінка”. Жыццё беларуса заўсёды было звязана з зямлёй, з клопатам пра ўраджай як аснову жыцця, дабрабыту і шчасця. Менавіта такімі словамі пачала сваё выступленне эканаміст са стажам Ніна Іванаўна Буланчыкава. Для нас правялі завочнае знаёмства з гаспадаркай, расказалі пра паказчыкі і планы рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі. І, вядома ж, размова вялася пра прафесіі, якія неабходны гаспадарцы, якія ў будучым чакаюць маладых на маленькай радзіме. Не трэба забываць народную мудрасць: “Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся”.
Падчас мерапрыемства многія з нас задумаліся над важнасцю і высакароднасцю працы чалавека на зямлі, аб унясенні нашага ўкладу ў развіццё сельскагаспадарчага комплексу краіны.
Рэната АХТАРЫЕВА, вучаніца 9 класа Язвінскай д/с-БШ.
Надрукавана ў №10 ад 06.02.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *