Волейбольный турнир памяти Героя Советского Союза Петра Акуционка среди девушек выиграли миорские спортсменки

Новости Спорт, туризм

Перад пачаткам спаборніцтваў

Сетка, аўт, перамога
У мінулыя выхадныя ў ДзЮСШ прайшоў традыцыйны міжнародны турнір па валейболе сярод дзяўчынак, прысвечаны памяці Героя Савецкага Саюза Пятра Акуцыёнка. За перамогу змага-ліся калектывы з Шуміліна, Бешанковіч, Міёраў, Верхнядзвінска і Пскова.
На ўрачыстым адкрыцці спаборніцтваў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. У. Мазанкоў адзначыў традыцыі шумілінскага валейболу, пажадаў камандам прыгожай гульні і яркіх перамог.
Трэнер шумілінскай каманды Людміла Харкавец добра настроіла сваіх падапечных на турнір, патрабавала адыграць перад сваімі заўзятарамі на ўсе 100%. І каманда не падвяла свайго трэнера. Ужо ў першай сустрэчы супраць бешанковіцкіх валейбалістак нашы зямлячкі паказалі даволі добрую гульню, без вялікіх праблем “ўзялі” дзве партыі. З першых хвілін надзейную гульню паказвалі Ірына Варанцова і Карына Пяткевіч. Не адставалі Анастасія Бядрыцкая і Лізавета Лапіч.
Добрым выдаўся для нас і матч супраць Верхнядзвінска: дзяўчаты паказвалі прыгожую і выніковую гульню, ды і спартыўная фартуна была яўна на нашым баку. Такім чынам, у адной з цікавейшых сустрэч турніру ўпэўнена перамаглі шумілінскія валейбалісткі. У сустрэчы супраць пскоўскіх валейбалістак перамагла таксама наша каманда.
Вырашаў усё матч “Шуміліна” – “Міёры”, да якога абедзве каманды падышлі толькі з перамогамі. На жаль, сіл на фінальны паядынак у нашых зямлячак не хапіла. Пераможцамі турніру сталі Міёры, у Шуміліна другое месца, дапоўнілі прызавую тройку верхнядзвінскія валейбалісткі. Лепшай у складзе нашай каманды прызналі Ірыну Варанцову.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №10 ад 06.02.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *