В Шумилино прошёл районный турнир по дартсу

Новости Спорт, туризм

Меткія выхадныя
У адкрытым раённым турніры па дартсе, які ладзіўся 8 лістапада, паўдзельнічала 8 каманд.

Пераможцы вызначаліся як у камандным, так і ў індывідуальным заліках. Правесці выхадны такім чынам вырашылі не толькі маладыя людзі, але і, да прыкладу, члены ветэранскай арганізацыі.
Узброіўшыся дроцікамі, каманды ўступілі ў барацьбу, якая, варта адзначыць, была даволі азартнай. У выніку самай меткай аказалася каманда Обальскага керамічнага завода, другое месца заваявалі актывісты грамадскай арганізацыі “ЭкаБум”, трэцімі сталі стралкі ПМК-70. Сярод жанчын лепш за ўсіх кідала дроцікі Юлія Бяззубенка (ПМК-70), сярод мужчын роўных не было Аляксею Курачову (ОКЗ).
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Апублікавана ў №89 ад 15.11.2019 г.