Работники Шумилинского ТЦСОН шьют маски для себя и для своих подопечных

Новости Общество

Абараніць работнікаў і падапечных

Работнікі Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шумілінскага раёна наладзілі пашыў медыцынскіх масак.


«Работнікі ТЦСАН аддаюць сабе справаздачу ў тым, што ў дадзенай сур’ёзнай эпідэміялагічнай сітуацыі, што склалася сёння ў свеце, вельмі важна абараніць сваіх сацыяльных работнікаў (а іх зараз 61 чалавек), – кажа дырэктар цэнтра Валянціна Штуро. – Яны кожны дзень кантактуюць з самымі неабароненымі слаямі насельніцтва – адзінокімі і адзінока пражываючымі сталымі людзьмі і інвалідамі. Вымушаны работнікі штодзень бываць у месцах масавага збірання людзей – магазінах, аптэках, каб набыць для сваіх падапечных неабходныя тавары. Таму ў першую чаргу мы забяспечылі іх сродкамі абароны».
Першую партыю масак у колькасці 167 штук пашылі ў 20-х чыслах сакавіка. Пачалі шыць маскі работнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту. У пачатку красавіка да справы падключылася аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў. На канец мінулага тыдня работнікамі цэнтра было рэалізавана больш за 330 штук масак.
У дзень майго візіту я заспела трох работнікаў – загадчыц аддзяленняў Зою Вайцянкову і Вольгу Лабейку, а таксама спецыяліста Наталлю Барадзёнак – за швейнымі машынкамі. У кардонныя пачкі яны складвалі гатовыя маскі, побач на стале ляжалі нарыхтоўкі з марлевых адрэзаў і нарэзаныя рызынкі, якія ім падрыхтавалі калегі Ларыса Забаўская і Наталля Ільіна, дапамагаюць Марына Шыраева і Юрый Іспянкоў.
“Справа ў тым, што швейных машын у нас малавата, – расказала Вольга Лабейка, – у цэнтры маецца адна машынка, адну пазычыла Шумілінская СШ №2 і яшчэ адну я прынесла з дома. Машыны, самі разумееце, не прамысловыя, не прадугледжаны бесперабойна працаваць – грэюцца. А заказаў на маскі ў нас многа. Таму ў інтэрнэт-магазіне заказалі яшчэ дзве швейныя машыны. У самы бліжэйшы час прывязуць. Так што работа пойдзе больш шпарка.
Апублікавана ў №27 ад 07.04.2020 г.Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *