О работе Госавтоинспекции с гражданами

Закон Общество

Не хачу зялёнае аўто. Хачу белае
Практычна кожны дзень у дзяржаўтаінспекцыі арганізаваны прыём грамадзян. Жыхары раёна звяртаюцца сюды з самымі рознымі пытаннямі, якія датычацца Правілаў дарожнага руху, рэгістрацыі тэхнікі, абмену тэхпашпартоў, стану праезнай часткі дарог.
На мінулым тыдні прыём грамадзян вёў старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ РАУС  М. У. Гаралевіч. А дзевятай гадзіны раніцы ля інспекцыі ўжо былі першыя наведвальнікі: чацвёра хлопцаў, якія вучацца на механізатараў пры вучэбна-вытворчым камбінаце, прыйшлі за даведкамі аб тым, што іх не пазбаўлялі вадзіцельскіх правоў. Такі дакумент патрабуюць работнікі дзяржтэхнагляду, каб не выдаць пасведчанне трактарыста-машыніста пазбаўленым вадзіцельскіх правоў.
Двое жыхароў райцэнтра прынеслі ў дзяржаўтаінспекцыю квітанцыі аб аплаце штрафу (па 70 тысяч рублёў кожны) за перавышэнне хуткаснага рэжыму. Мужчынам вярнулі іх вадзіцельскія правы з пажаданнем больш не парушаць Правілы. Увогуле па раёне, як расказаў М. У. Гаралевіч, за суткі выяўляюць больш за паўтара дзесятка парушэнняў. Большасць парушальнікаў выплачвае штраф на працягу месяца, у адваротным выпадку справа перадаецца ў суд.
На прыём завітала маладая жыхарка райцэнтра. На гэты раз завітала жыхарка райцэнтра. “Мой дзядзя, які жыве ў Мінску, хоча падарыць мне легкавы аўтамабіль, – патлумачыла дзяўчына. – Прынесла неабходныя дакументы, каб вы мне зарэгістравалі машыну”. Дзяржаўтаінспектар падрабязна растлумачыў, што звяртацца па такіх пытаннях трэба ў абласную дзяржаўтаінспекцыю. Як, дарэчы, і па праблемах перарэгістрацыі – з такім пытаннем прыехаў да інспектара жыхар Обалі.
Аўтааматара з Башнёў цікавіла пытанне, ці можна зялёны аўтамабіль перафарбаваць у белы. “Можна, – растлумачыў М. У. Гаралевіч. З тэхпашпартам пад’едзьце ў дзяржаўтаінспекцыю ўнутраных спраў, унясіце неабходныя змяненні”.
Вясковец з Баёўкі  ў раённай газеце прачытаў аб абавязковай рэгістрацыі коней, таму і паспяшаўся  з пашпартам ў дзяржаўтаінспекцыю, каб атрымаць нумары на конскія калёсы.
А жыхарка райцэнтра прыйшла падзякаваць, што ля школы ў райцэнтры нарэшце ўстанавілі знак, які папярэджвае вадзіцеляў, што на дарозе могуць апынуцца дзеці. А яшчэ жанчына выказала жаданне, каб на павароце да “Оптыкі” зрабілі “ляжачага паліцэйскага” і ўвогуле ў гэты спальны раён забаранілі праезд аўтамабіляў.
Супрацоўнік ДАІ быў вельмі здзіўлены такім пытаннем. А як жа тады “хуткая дапамога” праедзе ці, напрыклад, як прывесці навасёлам мэблю? Што датычыцца штучных няроўнасцяў, дык яны робяцца толькі на праезных частках, а не на дваровых тэрыторыях.
У гэты дзень на прыёме ў дзяржаўтаінспекцыі пабывала паўтара дзесятка жыхароў раёна. Яны атрымалі кампетэнтныя адказы на ўсе хвалюючыя пытанні.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Опубликовано в №69 от 7.09.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *