Первенство района по мини-футболу: на борьбу вышли 8 команд

Новости Спорт, туризм

Адзін рэванш удаўся, другі – не
У нядзелю ў ДзЮСШ прайшло адкрытае першынство раёна па міні-футболе. За званне лепшай змагаліся восем каманд: “РАУС-Ахова”, “Обальскага керамічнага завода”, “ПМК-70”, “Белтэлекам”, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, ФК “Форвард”, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і “Электрасэрвіс” (зборная каманда Раёна электрычных сетак і “Райаграсэрвісу”).
Першы матч “РАУС-Ахова” – “Белтэлекам”. Цікавая напружаная барацьба, сапернікі аднаго ўзроўню. Заўзятары гол чакалі больш чым паўтара тайма – удача была на баку міліцыянераў. Пасля гэта на пляцоўцы барацьба стала яшчэ больш вострай і непрадказальнай, сувязісты прыкладалі максімум намаганняў, каб зраўняць лік, але прапусцілі контратаку і лік стаў 2:0. У тыя пару хвілін, што заставаліся да канца сустрэчы, “РАУС-Ахова” вызначылася яшчэ раз. Другія канкурэнты з групы  – “Форвард” і РАНС – паказалі неблагі вынік, але іх узровень быў крыху ніжэй.
І ў групе Б першая сустрэча, як, дарэчы, і ўсе астатнія, выдалася  цікавай. Футбалісты з аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама ў матчы супраць “Электрасэрвісу” адразу заявілі пра свае чэмпіёнскія амбіцыі. Праўда, каманда ОКЗ з гэтым была яўна не згодная і ў асабістай сустрэчы ўзяла верх над настаўнікамі.
І вось самае цікавае. Паўфінальныя матчы: “РАУС-Ахова” – аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і  ОКЗ – “Белтэлекам”. У кожным барацьба ішла да апошняй хвіліны, уступаць ніхто не збіраўся. На першы план выйшлі сыгранасць і майстаравітасць.  У фінал выйшлі “РАУС-Ахова” і “Белтэлекам”.
У матчы за трэцяе месца другі раз сустрэліся  каманды ОКЗ і  аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Настаўнікі ўзялі рэванш і разам з ім трэцяе месца на першынстве.
Завяршалі першынство тыя каманды, што яго адкрывалі – “РАУС-Ахова” і “Белтэлекам”. Але тут рэванш не адбыўся, “Белтэлекам” зноў прайграў “РАУС-Ахове” і заняў другое месца.  Пераможцамі першынства сталі міліцыянеры.
Лепшы ігрок першынства – Арсеній Каробчыц (“Белтэлекам”), лепшы галкіпер – Аляксандр Пушноў (“РАУС-Ахова”), лепшы бамбардзір – Андрэй Мазанкоў (аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама).
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №11 ад 10.02.2015 г.



1 комментарий по теме “Первенство района по мини-футболу: на борьбу вышли 8 команд

  1. а где ФК Шумилино??? и по чему не пишут про турнир который проходит в Витебске, надо все таки популязировать спорт и тем более в которых принимает участие местная команда

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *