В Шумилинском районе приступают к севу многолетних трав

Сельское хозяйство Экономика

Накірунак – на бабовыя
На гэтым тыдні ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна мяркуюць распачаць сяўбу шматгадовых траў. Па плану ўсяго трэба пасеяць тры тысячы гектараў, у тым ліку 1800 га – бабовых.
“Трымаем накірунак на бабовыя культуры, – кажа начальнік райсельгасхарчу В. М. Мянькоў. – Яны ўтрымліваюць бялок, які вельмі неабходны ў рацыёне жывёлы. Тады і надоі будуць важкімі”.  Асаблівая ўвага – канюшыне, яе мяркуюць сеяць ва ўсіх гаспадарках раёна (усяго 1800 гектараў). У гэтым годзе на палетках  сельгаспрадпрыемстваў (акрамя КУСГП “Ульскі”, “Мішневічы”  і ААТ “Ляжні”) будзе расці люцэрна. З яе атрымліваюць багаты на бялкі і вітаміны зялёны корм, сянаж і сена.
У гэтым годзе СФГ “Раднік” будзе вырошчваць кармавыя бабы (закупілі 10 тон насення), расказаў начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці райсельгасхарчу Р. Ф. Прасветаў. Кармавыя бабы ў спалучэнні з кукурузай даюць якасны і збалансаваны сілас, сцвярджаюць аграномы.
ААТ “Прыазёрны мір” сёлета мяркуе пасеяць 130 гектараў лубіну. Гэта забытая і ў той жа час новая культура, яе плануюць выкарыстоўваць для сенажу.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №11 ад 10.02.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *