К профессиональному празднику: «Шумилинорайгаз»

Актуалии Экономика

Ёсць газ — няма праблем
“Шумілінарайгазам” рэалізавана прыроднага газу 12125, 2 тыс. м3, з іх насельніцтву —1321,8 тыс. м3, звадкаванага газу — 276 тон, насельніцтву — 241,2 тоны.
Газіфікавана 38 кватэр пры плане 10.
Аб’ём платных паслуг, аказаных насельніцтву, склаў 182% да ўзроўню мінулага года.
“Шумілінарайгаз” абслугоўвае 130,5 км газаправоду.
13 кватэр, з іх 6 — на вёсцы, сёлета пераведзены са звадкаванага газу на прыродны.
У ліпені насельніцтву рэалізавана амаль 1700 балонаў звадкаванага газу.
Праз Шумілінскую АГЗС адпушчана 25,4 тоны газу, з іх фізічным асобам — 5 тон.
З пачатку года ўстаноўлены 102 газавыя лічыльнікі.
Калектыў РВУ “Шумілінарайгаз” налічвае 107 чалавек, сярэдні ўзрост работнікаў — 39 год.
Сярэдняя зарплата за 7 месяцаў склала 3 мільены 400 тысяч рублёў.
Выручка ад работы ГВК “Метан” з пачатку года склала 5 мільярдаў рублёў.
Прэстыж і высокую рэпутацыю калектыў РВУ “Шумілінарайгаз” заваяваў мэтанакіраванай дзейнасцю па газіфікацыі рэгіёна, па забеспячэнні сацыяльных паслуг насельніцтву. У свой час трывалы падмурак заклаў былы кіраўнік У. П. Воранаў, іншыя кіраўнікі. Паўтара года таму эстафету пераняў Д. Г. Талан — малады і перспектыўны кіраўнік. Сіл і энергіі Дзмітрыю Гардзеевічу не займаць, ён са сваёй камандай даволі паспяхова спраўляецца з пастаўленымі задачамі.
На сённяшні дзень РВУ “Шумілінарайгаз” выконвае галоўныя задачы — забеспячэнне патрэб насельніцтва, прадпрыемстваў і арганізацый у газавым паліве, кантроль рацыянальнага выкарыстоўвання спажытага газу, забеспячэнне бяспечнай эксплуатацыі сістэм газазабеспячэння.  Задачы калектыў выконвае,  адзначае кіраўнік прадпрыемства, мала таго, ставіць перад сабой і рашае больш амбіцыйныя планы.
“Шумілінарайгаз” — шматструктурнае прадпрыемства, якое трымае пад сваім крылом і гандлёва-вытворчы комплекс “Метан” з кафэ і трыма магазінамі (прамысловым, прадуктовым і будаўнічым), дзіцячы аздараўленчы цэнтр “Дружба”, АГЗС.
Дасягненняў, маленькіх і вялікіх, пра якія хочацца гаварыць напярэдадні прафесійнага свята, у шумілінскіх газавікоў хапае. Канешне, радуюць многія вытворчыя паказчыкі. Яшчэ адзін поспех прыйшоў летам: “Шумілінарайгаз” у абласным аглядзе-конкурсе добраўпарадкавання тэрыторый заняў 1 месца. Узнарагода заслужаная. Гэта агульны поспех, лічыць дырэктар прадпрыемства. На яго працаваў літаральна кожны работнік, прыклаў сваю руку, душу. У выніку тэрыторыя і будынак райгазу — эталон прыгажосці, дагледжанасці і парадку ў райцэнтры. Да таго ж, усміхаецца Дзмітрый Гардзеевіч, гэта адзінае прадпрыемства ў раёне, якое мае свой фантан.
Шумілінскія газавікі — актыўныя   ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці, якой надаецца вялікая ўвага ў газавай галіне вобласці. Напэўна, ніводная арганізацыя раёна (акрамя культуры) не можа пахваліцца ўласным хорам з 40 чалавек.
Другі год шумілінцы ўдзельнічаюць у конкурсе “Міс аблгазу”. Сёлета кантралёр Ірына Салаўёва і прыёмшчык заказаў Святлана Багінская выйшлі ў фінал, які пройдзе ў верасні.
Вядома, што добрыя вынікі магчымыя толькі пры ўмове зладжанай і мэтанакіраванай работы ўсяго калектыву. “Калектыў, якім мне пашчасціла кіраваць, — кажа Д. Г. Талан, — працаздольны, кожны на сваім участку працуе сур’ёзна і адказна”
На такім прадпрыемстве інакш нельга. Многія шмат год аддалі райгазу. І  кіраўніцтва не забывае пра гэта. Вось, напрыклад, сёлета аблгаз прысудзіў званне “Ветэран прадпрыемства” былой прыёмшчыцы заказаў Л. В. Аксюта і былому вадзіцелю С. К. Чаплінскаму.
Да прафесійнага свята многія работнікі РВУ “Шумілінарайгаз” узнагароджаны ганаровымі граматамі  і падзякамі аблгазу. У прыватнасці, граматамі сёлета адзначана бездакорная работа трактарыста А. І. Шкурко і кантралёра А. А. Юшчанка, удзячнасці аблгазу атрымалі ва-дзіцель М. А. Лялюга і майстар Я. А. Міронаў. На абласную Дошку гонару занесены прозвішчы вадзіцеляў П. І. Баранава і Л. М. Скорага.
Ганаровымі граматамі “Шумілінарайгазу” ўдастоены вадзіцелі У. В. Свірыдзенка,  Г. А. Якаўлеў, К. Ф. Пушноў  і юрысконсульт Г. М. Катлова.
Напярэдадні прафесійнага свята дырэктар “Шумілінарайгазу” Дзмітрый Гардзеевіч Талан папрасіў павіншаваць на старонках газеты увесь калектыў прадпрыемства, пажадаць самага галоўнага — здароўя работнікам і іх родным, спакою і ўзаемаразумення ў сем’ях, дабрабыту. Бо без гэтага немагчымы працоўныя поспехі.
Надрукавана ў №69 ад 31.08.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *