На совещании в райисполкоме — финансовые вопросы

Актуалии Президент

На кантролі – фінансавыя пытанні
На пачатку працоўнага тыдня ў райвыканкаме адбылася рабочая нарада, якую правёў старшыня райвыканкама У. П. Куранны. У нарадзе бралі ўдзел намеснікі старшыні райвыканкама, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў раённага выканаўчага камітэта, кіраўнікі раённых службаў, прадпрыемстваў і арганізацый, якія ажыццяўляюць жыццезабеспячэнне насельніцтва раёна. Усе прысутныя трымалі справаздачу па выніках работы за мінулы тыдзень, дзяліліся планамі работы на бягучы.
У цэнтры ўвагі кіраўніка раёна былі пытанні мадэрнізацыі Обальскага керамічнага завода, рэканструкцыі малочнатаварных ферм і будаўніцтва даільных залаў, узвядзенне фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў Шуміліне.
На асаблівым кантролі У. П. Кураннога фінансавыя пытанні: паступленне падаткаў у бюджэт раёна, плацяжы ў фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, вяртанне дзяржаўных выдаткаў абавязанымі асобамі, даўгі па выплаце заработнай платы.  Уладзімір Пятровіч нагадаў пра персанальную адказнасць кіраўнікоў і службовых асоб за гэтыя пытанні, нагадаў пра патрабаванні Дэкрэта №5 і меры адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці, якія будуць прымяняцца пры нездавальняючай рабоце па названых накірунках.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №11 ад 10.02.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *