В Николаевском сельсовете прошёл подворный обход населённых пунктов

Президент Сельское хозяйство

У гармоніі з сабой і прыродай
У аўторак на тэрыторыі Мікалаеўскага сельсавета ў рамках дня работы з насельніцтвам праходзіў падворны абход. Тры групы  ў складзе прадстаўнікоў райвыканкама, сельвыканкама, дэпутатаў мясцовага Савета, грамадскіх актывістаў наведалі ўсе населеныя пункты Мікалаеўшчыны.
Група, у складзе якой быў карэспандэнт раённай газеты, наведала 10 невялікіх вёсак Мікалаеўскага сельсавета.
На Прыдзвінні адразу звяртаеш увагу на прыроду. Яна на Мікалаеўшчыне сапраўды адметная і непаўторная, паблізу – Заходняя Дзвіна, амаль паўсюдна лес.  Вёскі нібы замерлі ў зімовым сне, цішыня ды спакой…
Першая вёска, якую наведалі, – Тарасёнкі. Тут усяго пяць жылых двароў, столькі ж у Рыпіншчыне, у Сутоках – тры. А некаторыя вёсачкі і зусім без жыхароў засталіся: дзеці на зіму пазабіралі пажылых бацькоў да сябе.   Усё памяняецца вясной і летам, калі сюды прыедуць дачнікі з Шуміліна, Віцебска, Полацка, Пецярбурга…
Мясцовыя жыхары (у большасці пенсіянеры) жывуць сваім нетаропкім размераным жыццём, але і сюды паціху дабіраецца сучасныя тэхналогіі – то тут, то там можна сустрэць і спадарожнікавыя антэны.
Скардзіцца вяскоўцы не прывыклі. Вулічнае асвятленне ёсць (дарэчы, у гэты ж дзень на Мікалаеўшчыне працавала брыгада электрыкаў РЭС, і калі ў некага ўзнікалі пытанні з асвятленнем – яны ў той жа дзень аператыўна вырашаліся), аўталаўка рэгулярна прыязджае. Ну, а дарогі сёлета снегам не занесены. Было бачна, што вяскоўцам імпануе такая ўвага да сябе, яны з задавальненнем расказвалі і пра свае вёскі, і пра  сваякоў, ды ўвогуле, проста цікавіліся навінамі.
У вёсцы Баркі завіталі да  І. А. Нячай. Іосіф Антонавіч – старэйшына не толькі Баркоў, а і суседніх вёсак Шэлягі, Сутокі, Шодзікі, Баранькі.  Менавіта ў хаце старэйшыны і сабраліся вяскоўцы.
“Мы ўсё робім талакой, – усміхаліся вяскоўцы. – Так і прасцей, ды і весялей”. Падчас гутаркі даведаліся, што  І. А. Нячай трымае каня і дапамагае вяскоўцам. Даведаліся, і пра “бяду” – ваўкоў. Адначасова сяльчане дзякавалі паляўнічым, якія за апошні час трох ваўкоў застрэлілі.
Наогул падворны абход стаў для іх добрай нагодай сабрацца разам…
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №12 ад 13.02.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *