Пусть имидж хороших хозяев прочно закрепится за жителями Шумилинского района

Общество

Замацаваць імідж добрых гаспадароў
Раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі вядзе мэтанакіраваную работу па пытаннях добраўпарадкавання. Толькі за 2014 год спецыялісты РЦГЭ агледзелі 1736 аб’ектаў (тэрыторый), у тым ліку 111 артэзіянскіх свідравін, 53 тэрыторыі арганізацый аховы здароўя, 581 дваровую тэрыторыю, 133 паласы адводу аўтамабільных і чыгуначных шляхоў, 7 будаўнічых пляцовак, 11 аўтазаправак, 52 сельскагаспадарчыя аб’екты, 101 грамадзянскае пахаванне, 24 міні-палігоны і палігоны цвёрдых бытавых адыходаў. На 591 аб’екце былі выяўлены парушэнні. Па выніках праверак выдадзена 391 рэкамендацыя па ўборцы прылягаючых тэрыторый, складзены 34 пратаколы аб адміністрацыйных парушэннях.
Навядзенне і падтрыманне належнага парадку ў нашым агульным доме – справа кожнага грамадзяніна, усіх калектываў прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Мы нагадваем вам не забываць у зімовы час своечасова ачышчаць ад снегу, лёду, пад’язныя шляхі  і ўваходныя групы ў жылыя і грамадскія будынкі, прыпынкі грамадскага пасажырскага транспарту, аўтамабільныя дарогі і стаянкі, вуліцы. Няхай чысціня і парадак стануць нормай нашага жыцця, а імідж добрых гаспадароў трывала замацуецца за жыхарамі Шумілінскага раёна.
В. ЛАШКОВА, памочнік гігіеніста па камунальнай гігіене РЦГЭ.
Надрукавана ў №13 ад 17.02.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *