На защите прав труженика

Актуалии Общество

На абароне правоў працаўніка
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) – нацыянальны прафсаюзны цэнтр, створаны для каардынацыі дзейнасці членаў арганізацыі, адстойвання і абароны  законных правоў членаў прафсаюзных арганізацый, якія ўваходзяць у ФПБ. Федэрацыя незалежная ў сваёй дзейнасці ад дзяржаўных, гаспадарчых арганізацый, палітычных партый і іншых грамадскіх арганізацый.
Згодна з пастановай Прэзідыума Савета ФПБ № 261 ад 28 лістапада 2014 года “Аб раённых, гарадскіх (рэгіянальнах) аб’яднаннях арганізацый прафсаюзаў, уваходзячых у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі” выканкам Савета ФПБ прызначыў Васіля Васільевіча Юхнаўца старшынёй Шумілінскага раённага аб’яднання прафсаюзаў. Згодна з рашэннем райвыканкама № 942 ад 31 снежня 2014 года было зарэгістравана Шумілінскае раённае аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Фэдэрацыю прафсаюзаў Беларусі.
Як таго патрабуе Статут, прайшоў першы арганізацыйны сход раённага аб’яднання прафсаюзаў, на якім былі вызначаны задачы, абраны прэзідыум і намеснік старшыні аб’яднання – Т. У. Лявонава, якая ўзначальвае прафсаюзны камітэт УП ЖКГ.
“Мэта раённага аб’яднання прафсаюзаў – абарона правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюзаў, – кажа В. В. Юхнавец. – Мы  каардынуем дзейнасць усіх прафсаюзных арганізацый, што знаходзяцца на тэрыторыі раёна. Дарэчы, на Шуміліншчыне налічваецца 6 райкамаў прафсаюзаў і 85 пярвічных прафсаюзных арганізацый. З удзелам ФПБ распрацоўваем  некаторыя законы, кодэксы, іншыя нарматыўныя прававыя акты. Удзельнічаем у распрацоўцы і рэалізацыі рэгіянальных праграм сацыяльных і культурных накірункаў”.
У прыватнасці, у рамках рэспубліканскага маладзёжнага вакальнага конкурсу “Новыя імёны Беларусі” ў Шуміліне прайшоў конкурс “Песні юнацтва нашых бацькоў”.  В. В. Юхнавец (член журы) адзначае, што мерапрыемства  прайшло ўдала. На абласны конкурс, які пройдзе ў Віцебску, паедуць тры чалавекі: Ірына Салаўёва – ад прафсаюза райгазу (дырэктар С. А. Дзмітрыенка, старшыня прафсаюзнай арганізацыі Г. М. Катлова), Марыя Лазарава – ад прафсаюза аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама (дырэктар СШ № 1 Н. В. Мясаедава, старшыня райкама прафсаюза Г. П. Раманенка), Яўген Усцюгоў – ад прафсаюза УП ЖКГ (дырэктар І. К. Штуро, старшыня прафсаюзнай арганізацыі Т. У. Лявонава). Абласны этап конкурсу пройдзе з 9 па 15 сакавіка, фінансаваць яго будзе Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Рэспубліканскі этап конкурсу “Новыя імёны Беларусі” адбудзецца ў маі ў рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №13 ад 17.02.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *