26 чэрвеня – Дзень работнікаў пракуратуры

Актуалии Общество

26 чэрвеня – Дзень работнікаў пракуратуры

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны пракуратуры Шумілінскага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў пракуратуры!
З дня свайго заснавання пракуратура, створаная як спецыяльнае ведамства для кантролю і нагляду за захаваннем закону,  і сёння пацвярджае сваё асаблівае прызначэнне, забяспечвае вяршэнства закону і абарону правоў і свабод грамадзян.
У вашых радах служаць высокакваліфікаваныя юрысты, сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы, якія адказна і сумленна выконваюць свой абавязак. Для кожнага супрацоўніка такія якасці, як гонар, справядлівасць, прынцыповасць з’яўляюцца галоўнымі і ў рабоце, і ў жыцці.
Ад імя жыхароў раёна прыміце словы шчырай удзячнасці за добрасумленнае выкананне сваіх абавязкаў. Шчыра жадаем моцнага здароўя, прафесійнага росту, поспехаў у рашэнні задач, якія стаяць перад вамі. Міру, любові, гармоніі і дабрабыту вашым сем’ям.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў №49 ад 26.06.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *