Фестиваль православной культуры «Кладезь» завершил свою работу в Шумилино

Духоўнае Общество

У душы жыве цяпло і любоў…
У аўторак, 17 лютага. у сценах раённага Цэнтра культуры прайшло ўрачыстае закрыццё фестывалю праваслаўнай культуры “Скарбніца”. Тыдзень шумілінцы жылі тым духоўным скарбам, які прынесла гэтае шаноўнае свята. Тыдзень людзі маглі набыць  смачную выпечку з манастырскай кухні,  сумесі лекавых траў, розныя гаючыя мазі, абразкі, кнігі – усё, што прывезлі нам  са Свята-Елісавецінскага  манастыра (г. Мінск) арганізатары фестывалю.
Перад пачаткам афіцыйнага закрыцця фестывалю давялося пагаварыць з насельніцай Свята-Елісавецінскага манастыра, сястрой Фацімой. “Цудоўны фестываль, – прызналася яна. – Прайшоў на адным дыханні. Зямля шумілінская цёплая, людзі шчырыя і шчодрыя на цеплыню, гасцінныя. Ветліва сустрэлі нас мясцовыя святары. Дзякуй. Фестываль – гэта, вядома, не толькі выстаўка-продаж, гэта і рэалізацыя праектаў духоўнага плана. Выязджалі ў вёску,  сустракаліся з людзьмі паважнага веку, якія маюць патрэбу ў духоўнай і маральнай падтрымцы. У нас у гэтым плане вопыт немалы. Пры манастыры службу вядуць 9 святароў,  выязджаем часта па школах, у арганізацыі. Словам, мы  стараліся данесці да шумілінскіх людзей часцінку сваёй душы і цеплыні…”
Благачынны цэркваў Шумілінскай акругі протаіерэй Фёдар  Пучынскі сказаў, што фестываль прынёс вялікі зарад бадзёрасці і моцы духу нашым прыхаджанам, паказаў прыгажосць праваслаўных традыцый. Падзякаваў за руплівасць і старанне падчас правядзення фестывалю ўсім яго арганізатарам начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама А. Ф. Мацвяйчук.  Алег Фёдаравіч уручыў сястры Фаціме падзячны ліст ад імя раённых улад.
Пад заслону закрыцця духоўнага фэсту быў праведзены падзячны малебен. Усе шаноўныя госці, арганізатары фестывалю праваслаўнай культуры,  атрымалі з рук протаіерэя Фёдара Пучынскага памятныя кнігі духоўнага зместу і абразкі з выявай святога Афанасія Брэсцкага.
Мікалай ШОСТАК.
Надрукавана ў №14 ад 20.02.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *