Встреча, посвящённая памяти Афанасия Прихабского прошла в Шумилино

Духоўнае

У памяць Афанасія Прыхабскага
У чытальнай зале раённай бібліятэкі прайшла сустрэча вернікаў, якую правёў дырэктар праваслаўнага духоўнага цэнтра Шумілінскага благачыння Вячаслаў Ільін. Сустрэча была прысвечана памяці Свяшчэннапакутніка Афанасія Прыхабскага.
Вячаслаў Ільін і іерэй Вадзім Яско расказалі прысутным пра  жыццёвы шлях Афанасія Прыхабскага. Цікава было даведацца, што ў 1910-1916 гадах ён служыў дыяканам царквы ў Сіроціне Віцебскага ўезда. Потым быў прызначаны настаяцелем царквы ў Рудні. У студзені 1929 года на Хрышчэнне Афанасій Прыхабскі разам з прыхаджанамі выйшаў “на Іардань”, каб асвяціць ваду. Пра гэта стала вядома ўладам, і неўзабаве бацюшку арыштавалі. Дадому ён вярнуўся ледзь жывым – так моцна білі ў следчым ізалятары. Але Афанасій Прыхабскі застаўся верным богу і зноў стаў праводзіць богаслужэнні.  У 1937 годзе Афанасія Прыхабскага зноў арыштавалі і абвінавацілі ва ўдзеле ў бандзе антысавецкіх элементаў, і 23 жніўня ён быў расстраляны. Рэабілітаваны ў 1970 годзе.
Кожны год 23 жніўня адзначаецца дзень памяці Афанасія Прыхабскага. Сёлета ў гэты дзень вернікі з Шуміліна і Гарадка ездзілі ў горад Себеж Пскоўскай вобласці. Наведалі святочную літургію ў Свята-Троіцкай царкве ў Себежы. Потым вернікі паехалі да паклоннага крыжа на месцы былога сяла Прыхабы, у якім Афанасій служыў некалькі апошніх гадоў свайго жыцця.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №68 ад 30.08.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *