23 февраля — День защитников Отечества

Актуалии

23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны
Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны вайны ў Афганістане, ветэраны працы! Паважаныя мужчыны Шуміліншчыны!
Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў ад усёй душы віншуюць вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Няма больш высакароднага абавязку, чым абараняць сваю Радзіму, свой дом, сваю сям’ю. Мы схіляем галаву перад гераічным пакаленнем, якое перамагло ў Вялікай Айчыннай вайне. Мы свята захоўваем памяць пра тых, хто загінуў за свабоду і незалежнасць роднай зямлі.
Мы ганарымся тым, што беларускі народ ніколі ў гісторыі не быў зачыншчыкам  ваенных канфліктаў. Мы высока ценім мір і спакой у краіне.
Займаючыся стваральнай працай у паўсядзённым жыцці, кожны мужчына ўкладвае сілы, розум і майстэрства ў дабрабыт сям’і, а значыць, уносіць уклад у памнажэнне багацця і славы нашай краіны.
Шчыра жадаем дабра, шчасця, згоды кожнай сям’і. Здароўя і даўгалецця ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Выдатнай вучобы і поспехаў ва ўсіх добрых справах падрастаючаму пакаленню, будучым абаронцам Айчыны.
Няхай неба над Беларуссю заўсёды будзе мірным і бязвоблачным!

Праграма святкавання Дня абаронцаў Айчыны 23 лютага
11.00 –  тэматычная сустрэча “Фронтовики, оденьте ордена” (цэнтральная раённая бібліятэка);
16.00 – канцэрт “Славься, воин-защитник Отечества!» (раённы Цэнтр культуры).
Надрукавана ў №14 ад 20.02.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *