Шумилинские мелиораторы возвращают полям плодородную силу

Актуалии Экономика

Іх галоўная работа – парадак на зямлі

За студзень-красавік 2012 года  аб’ём вытворчасці работ і паслуг калектывам УП “Шумілінскае ПМС”  выкананы да ўзроўню мінулага года на 107%. Тыя крыху больш як дзевяноста чалавек, што працуюць на прадпрыемстве, у першую чаргу займаюцца тэхнічным доглядам меліярацыйных сістэм, робяць лагчыны для сцёку паверхневых вод, заглейваюць магістральныя каналы.
“Кожны – на сваім месцы, – гаворыць новы дырэктар прадпрыемства Васіль Цімафеевіч Мянькоў. –  Правай рукой з’яўляецца галоўны інжынер Аляксандр Мікалаевіч Лакціёнаў. Калектыў надзейны, працаздольны. З такімі можна горы звярнуць. Першачарговая задача нашага прадпрыемства – захаванне ранейшых меліярацыйных сістэм, іх рэканструкцыя. І гэта задача нам па плячы”.
Круглы год меліяратары наводзяць парадак на зямлі, ачышчаюць палеткі ад хмызнякоў. Сёлета, напрыклад, працавалі на тэрыторыі “Лаўжанскага” і “Сіроцінскага”, зараз вядуць работы на палетках “Прыазёрнага міру”. Меліяратары ўводзяць у севазварот дзясяткі гектараў занядбаных зямель. Многім сельскагаспадарчым угоддзям вяртаецца прадукцыйная сіла, палеткі радуюць нядрэнным ураджаем. Увогуле ў раёне меліяратарамі асушана больш за трыццаць тысяч гектараў, каля 80% сельскагаспадарчай прадукцыі атрымліваюць з тых палеткаў, адзначыў Васіль Цімафеевіч. Так што ў высокім ураджаі пшаніцы ці рапсу, у добрай пашы для выпасу жывёлы ёсць важкі ўклад меліяратараў.
Работнікі прадпрыемства меліярацыйных сістэм — галоўныя памочнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. Сваё надзейнае плячо падстаўляюць вяскоўцам падчас пасяўной, нарыхтоўкі кармоў і ўборкі ўраджаю. Акрамя гэтага, рамантуюць фермы, наводзяць каля іх парадак, дапамагаюць вывазіць на палеткі гной, прыбіраюць рэшткі фундаментаў старых пабудоў, разбіраюць струхлелыя дамы. А ў “Лаўжанскім” займаюцца рэканструкцыяй ачышчальных збудаванняў жывёлагадоўчага комплексу.
У арэндзе прадпрыемства меліярацыйных сістэм чатыры возеры – Мошна, Дабея, Круглік, Гародна. Каб мець дадатковы прыбытак, займаюцца прамысловым развядзеннем і продажам рыбы.
Нярэдка меліяратары працуюць на тэрыторыі іншых раёнаў. Напрыклад, нядаўна дапамагалі ў падрыхтоўцы Полацка да святкавання 1150-ай гадавіны з дня заснавання. Рабілі адхоны ля Дзвіны, ачышчалі ад смецця. На працягу двух тыдняў брыгада меліяратараў пабудавала два  прыгожыя вадаёмы. А ў чэрвені, па словах А. М. Лакціёнава, збіраюцца ехаць у Горкі – дапамогуць суседзям у навядзенні парадку да будучых “Дажынак”. У прыватнасці, брыгаду чакаюць дзясяткі кіламетраў па ўкладцы дрэнажу.
Свята меліяратараў – важкая падзея для ўсяго калектыву, калі падсумоў-ваюцца вынікі зробленага, акрэсліваюцца задачы на будучае. І ў гэтыя перадсвяточныя дні кіраўніц-тва прадпрыемства віншуе са святам усіх сённяшніх меліяратараў, ветэранаў працы, былых работнікаў прадпрыемства, жадае ўсім добрага здароўя, дабрабыту, цярпення і даўгалецця.

Надрукавана ў №43 ад 01.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *