Штрафы за нарушение ПДД с 12 января увеличены

Актуалии Закон

Штрафы  – больш жорсткія
У Беларусі 12 студзеня ўступілі ў сілу змяненні ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія звязаны з памерамі штрафаў за парушэнні Правілаў дарожнага руху. Пра гэта паведамілі ва УДАІ МУС Беларусі. Па словах праваахоўнікаў, у краіне з мэтай ліквідаваць неадпаведна пакаранняў за адзінкавае і паўторнае парушэнні павялічваюцца памеры шэрагу фінансавых пакаранняў.
Так, за паўторнае на працягу года парушэнне правілаў спынення або стаянкі штраф складзе дзве базавыя велічыні (70 тыс. рублёў). Штраф жа за няправільна прыпаркаваны грузавы аўтамабіль з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны вырас да дзесяці базавых велічынь (350 тыс. рублёў).
За неаднаразова непрышпілены рэмень бяспекі штраф складзе ад дзвюх да пяці базавых велічынь (да 175 тыс. рублёў). Аналагічнае пакаранне чакае тых, хто кіруе транспартным сродкам з няспраўнасцямі, а таксама тых, хто знаходзіцца за рулём матацыкла або мапеда без спецыяльнага шлема.
Вадзіцелям, якія размаўляюць падчас руху па мабільным тэлефоне без прылады hands-free, прыйдзецца заплаціць ад дзвюх да васьмі базавых велічыняў (да 210 тыс. рублёў). Такое ж пакаранне чакае за парушэнне патрабаванняў дарожных знакаў і разметкі, а таксама за тое, што не аддалі перавагу маршрутным транспартным сродкам, пешаходам, матацыклістам.
Другое за год парушэнне правілаў праезду перакрыжаванняў, патрабаванняў сігналаў светлафора або рэгуліроўшчыка абыдзецца вадзіцелю да дзесяці базавых велічынь (да 350 тыс. рублёў).
Акрамя таго, мінімальныя памеры штрафаў за перавышэнне хуткасці на 30 і больш кіламетраў у гадзіну, а таксама за паўторнае на працягу года перавышэнне хуткасці на 20 і больш кіламетраў ўзраслі да трох і пяці базавых велічынь адпаведна (да 105 і 175 тыс. рублёў). Максімальны памер штрафу за перавышэнне хуткасці на 20-30 кіламетраў у гадзіну павялічаны з двух да трох базавых велічыняў (105 тыс. рублёў).
Акрамя таго,  пры здзяйсненні парушэння, якое ў выпадку яго паўторнага ўчынення цягне ўзмацненне жорсткасці пакарання, на адваротным баку талона да пасведчання вадзіцеля супрацоўнікі ДАІ ў абавязковым парадку будуць рабіць адпаведную адзнаку.
У. КЛІМЕНКА, начальнік ДАІ РАУС.
Надрукавана ў №4 ад 18.01.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *