Пры выкананні Дэкрэта №18 не павінна быць фармалізму

Актуалии Власть Новости

Пры выкананні Дэкрэта №18 не павінна быць фармалізму
Рэалізацыя Комплексу дадатковых мер па забеспячэнні выканання патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядбайных сем’ях” была разгледжана на чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта 16 лістапада, якое правёў старшыня райвыканкама Алег Быкаў.
У рабоце райвыканкама бралі ўдзел Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Сліжэўскі, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргей Канапелька, старшы памочнік пракурора Віцебскай вобласці Антон Волкаў. На пасяджэнне былі запрошаны начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, кіраўнікі ўстаноў адукацыі.
Намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава ў дакладзе адзначыла, што ў адпаведнасці з Комплексам дадатковых мер па рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта №18, які быў зацверджаны рашэннем Віцебскага абласнога каардынацыйнага савета 14 красавіка 2017 года, у раёне арганізавана работа па яго рэалізацыі. Гэтая работа накіравана на абарону правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія пражываюць у нядбайных сем’ях, на павышэнне адказнасці абавязаных асоб і на арганізацыю працы абавязаных. Названыя пытанні рэгулярна разглядаюцца на пасяджэннях раённага каардынацыйнага савета, нарадах ва ўсіх упаўнаважаных дзяржаўных органах. Праводзяцца рэгулярныя рэйды ў рамках акцыі “Сям’я без насілля”, падчас якіх асаблівая ўвага надаецца менавіта названай катэгорыі сямей.
У Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насель-ніцтва паслугамі “крызіснага пакою” скарысталіся ў мінулым годзе 9 чалавек, сёлета – 8 грамадзян, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Дзяржаўная адрасная дапамога за 10 месяцаў 2018 года аказана на суму больш за 160 тысяч рублёў 56 мнагадзетным сем’ям, 35 няпоўным, 21 малазабяспечанай, 19 сем’ям, якія знахо-дзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы (СНС).
Прыярытэтнай работай застаецца работа па выяўленні дзяцей, якія апынуліся ў сацыяльна небяспечным становішчы. Так, сёлета паступіла 529 сігналаў ад РАУС, РАНС, суда, устаноў адукацыі, устаноў аховы здароўя, энергазбыту і іншых. У выніку за 9 месяцаў бягучага года ўстановы адукацыі прызналі 96 дзяцей з 47 сямей у СНС.
Па стану на 1 лістапада на ўліку ў СНС стаіць 118 дзяцей з 62 сямей (у 2017 годзе – 191 дзіця з 95 сямей), з іх 73 прызнаныя ўпершыню, 45 – паўторна.
За 10 месяцаў зняты з уліку ў сувязі з нармалізацыяй сітуацыі ў сям’і 170 дзяцей з 78 сямей, у тым ліку за кастрычнік бягучага года 49 дзяцей з 18 сямей. Знізілася і колькасць дзяцей, якія стаяць на уліку працяглы час (больш за 2 гады).
Дакладчык прадставіла падрабязны аналіз прычын сямейнай нядбайнасці, той работы, якая вя-дзецца ўстановамі адукацыі, усімі суб’ектамі прафілактыкі з названымі сем’ямі, з бацькамі, падкрэсліўшы, што асноўнай прычынай з’яўляецца п’янства аднаго ці абодвух з бацькоў. Таму і работа вядзецца адпаведная: улік ў нарколага, лячэнне ад алкагалізму, накіраванне ў ЛПП. Пэўная работа вядзецца медыцынскімі ўстановамі па раннім выяўленні сацыяльнага недабрабыту пры пастаноўцы на ўлік цяжарных жанчын.
Значная работа праводзіцца па выяўленні дзяцей, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне. За 2018 год прызнаны маючымі такую патрэбу 15 дзяцей з 11 сямей, з іх 11 дзетак з 4 сямей адабраны ў бацькоў. Разам з тым 20 дзяцей з 8 сямей зняты з уліку гэтай катэгорыі, з іх 18 дзяцей з 7 сямей вернутыя ў біялагічныя сем’і.
Асобны блок работы па рэалізацыі дэкрэта №18 складае работа з абавязанымі асобамі – грамадзянамі, якія павінны кампенсаваць дзяржаве выдаткі па ўтрыманні адабраных у іх дзяцей. У аддзеле па адукацыі на ўліку стаяць 94 такія асобы (бацькі 101 дзіця, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні).  З гэтых асоб 63 чалавекі працуюць, у тым ліку 37 – у раёне. За студзень-кастрычнік 2018 года ўзровень кампенсацыі сродкаў удалося падняць з 45% да 61%.  Вя-дзецца работа па працаўладкаванні непрацуючых абавязаных асоб, па адпрацоўцы прагулаў абавязанымі, па пошуку тых, хто ўцёк за межы раёна. Таксама для арыштаваных абавязаных прадугледжана работа па сартаванні смецця на палігоне цвёрдых камунальных адходаў. Работа, якая вядзецца з такім асобамі, дазволіла ў некаторай ступені палепшыць сітуацыю з утрыманнем і кампенсацыяй дзяржаве затрачаных на ўтрыманне дзяцей сродкаў, адзначыла дакладчык.
У ходзе абмеркавання пытання старшыня райвыканкама Алег Быкаў, міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі ставілі пытанні, якія тычыліся наяўнасці фармальнага падыходу да работы па рэалізацыі дэкрэта №18. Ірына Шалахава пераконвала, што фармалізм – гэта тая з’ява, з якой  жорстка змагаюцца. Менавіта гэта паслужыла падставай да змены кадраў, якія каардынуюць работу па Дэкрэце №18. Галоўнае патрабаванне да спецыялістаў усіх суб’ектаў, якія працуюць па рэалізацыі Дэкрэта, – не дапускаць фармалізму, працаваць з кожнай сям’ёй індывідуальна. Была праведзена работа па поўным пераглядзе планаў работы з сем’ямі, унесены канкрэтныя ўдакладненні ў залежнасці ад сітуацыі ў кожнай сям’і, работа пастаўлена на сістэмную аснову, бо калі яе ўпусціць з пачатку, потым цяжка паправіць, падкрэсліла Ірына Іванаўна.
На захаванне правоў сям’і звярнуў увагу памочнік пракурора вобласці Антон Волкаў, адзначыўшы, што бацькі сямей у СНС павінны дакладна ведаць, чаго ад іх патрабуюць, калі ставяць на ўлік, што канкрэтна яны павінны зрабіць і ў якія тэрміны. Гэтую думку падтрымаў і Алег Сліжэўскі, які сказаў, што гэта надзвычай далікатная тэма, таму трэба строга захоўваць мяжу вызначэння сацыяльна небяспечнага становішча і не дапускаць пазіцыі перастрахоўвання спецыялістаў, якія курыруюць гэтыя пытанні.
Са справаздачамі выступілі таксама начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Валянціна Мянькова, выконваючая абавязкі галоўнага ўрача Шумілінскай ЦРБ Ала Карапузава, часова выконваючы абавязкі начальніка РАУС Аляксей Захаранкаў.
Па другім пытанні парадку дня выступіла начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Валянціна Мянькова, якая расказала аб ходзе выканання ў 2018 годзе Рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Адукацыя і маладзёжная палітыка” на 2016-2020 гады.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №90 ад 20.11.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *