В Шумилинском районе создаётся молодёжная палата

Актуалии Президент

Рыхтаваць будучых лідараў краіны
У маладога пакалення з’явілася цудоўная магчымасць прапаноўваць свае ідэі, падказваць новыя рашэнні складаных праблем, актыўна праяўляць сябе ў грамадскім, палітычным і эканамічным жыцці раёна, наладзіць канструктыўны дыялог з уладай. Пастановай раённага Савета дэпутатаў  ствараецца Маладзёжная палата Шумілінскага раёна. У ёй будзе працаваць 21 малады чалавек (8 маладых людзей ад СШ №1, 3 – ад раённай гімназіі, па 2 – ад СШ №2 і Обальскай СШ, па аднаму – ад астатніх сярэдніх школ).  Выбары членаў Маладзёжнай палаты пройдуць 2 сакавіка.
“Маладзёжны парламентарызм папулярны як у Беларусі, так  і ў свеце, – расказвае першы сакратар райкама ГА БРСМ Аляксандр Хмарын. –  Сфера дзейнасці палаты даволі шырокая. Зразумела, што найперш гэта будуць пытанні, якія тычацца непасрэдна моладзі. Маладзёжная палата – гэта  папулярызацыя мясцовых органаў самакіравання, выяўленне лідараў маладзёжнага руху, магчымасць удзелу моладзі ў распрацоўцы і рэалізацыі раённых праграм і праектаў”.
*  *  *
Да выбараў у раённую Маладзёжную палату ў СШ №1 падышлі сур’ёзна і адказна. Абмяркоўвалі кожную кандыдатуру, выбіралі найбольш актыўных, разумных і крэатыўных. Кандыдатамі ў новы орган сталі Аляксей Вінаградаў і Дзяніс Касцюкоў (9 “А”), Канстанцін Ніканаў, Георгій Нуждзін і Дар’я Ляпнёва (9 “Б”), Аліна Балыкова, Яна Долгая, Юлія Картыннік, Аліна Чапліна і Вераніка Несцярэнка (9 “В”), Дзмітрый Емяльянаў і Сяргей Цімашэнка (10 “А”), Дар’я Якаўлева, Анжэла Авяр’янава і Максім Усцінаў (10 “Б”).
У мінулую пятніцу адбыўся адкрыты дыялог кандыдатаў з дзевяці- і дзесяцікласнікамі – тымі, хто 2 сакавіка тайным галасаваннем будзе выбіраць васьмёрку лепшых.
З залы гучала шмат розных пытанняў. Асабліва востра абмяркоўваліся надзённыя для моладзі праблемы. І ў першую чаргу гэта тычылася вольнага часу старшакласнікаў. “Нашаму мястэчку неабходны сучасны спартыўны клуб”, “Надакучыла ездзіць у Віцебск, каб адпачыць ды пагуляць у боўлінг”, “Забаўляльны цэнтр для моладзі – патрабаванне часу”, “Хочацца займацца ў сучаснай трэнажорнай зале”, “Зусім няшмат тэатральных пастановак. Акцёры абласнога тэатра ў нас рэдкія госці”, “Для нашага ўзросту малы выбар гурткоў”… Думкі і прапановы кандыдатаў разыходзіліся і сыходзіліся,  абыякавых не было.
Сапраўдная дыскусія разгарнулася падчас адказу на пытанне  “Ці патрэбна школьная форма?”. Гучалі абсалютна супрацьлеглыя думкі – ад поўнай свабоды выбару да строгай аднолькавай, як гэта было ў савецкай школе. Праўда, у рэшце рэшт кандыдаты прыйшлі да агульнай высновы: у школу трэба апранацца ў афіцыйна-дзелавым стылі.
З кожным пытаннем кандыдаты ўсё больш і больш упэўнена адчувалі сябе. Цікавыя новыя думкі гучалі падчас кожнага адказу, маладыя людзі цудоўна ўсведамляюць, што ім жыць у Беларусі і ад кожнага з іх залежыць будучыня нашай краіны.
“У Маладзёжнай палаце павінны быць людзі, якія не толькі могуць гаварыць, а і нешта рэальнае рабіць”, – выказаўся адзін кандыдат. “А пачынаць трэба з самога сябе”, – падхапіў думку другі. Канкрэтных прапаноў ад маладых было дастаткова: ачысціць Шумілінскае возера, добраўпарадкаваць месцы для адпачынку моладзі, пасадзіць алею…
*  *  *
Як паведаміла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №1 С. У. Емяльянава, у школе зроблены інфармацыйныя стэнды, на якіх можна пазнаёміцца з кандыдатамі ў Маладзёжную палату. Кандыдаты вядуць сваю перадвыбарную агітацыю. А 2 сакавіка выступяць са сваімі праграмамі, каб схіліць на свой бок як мага больш выбаршчыкаў.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №16 ад 27.02.2015 г.



2 комментария по теме “В Шумилинском районе создаётся молодёжная палата

  1. Кто же им даст инициативу в руки? Трепаться можно о чем угодно, но чтобы произвести какие либо материальные ценности или улучшения, нужны руки, деньги и грамотное руководство людьми. Не в обиду сказано, но максимум что полезного по факту эти девчонки и мальчишки могут сделать, так это произвести уборку территории возле своих же школ. Что вероятнее всего будет сделано этой весной.

  2. так то хоть мусор уберут и то польза….а так конечно все ограничится статьей

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *