В Шумилинском районе всем ветеранам Великой Отечественной войны и узникам вручили юбилейную медаль к 70-летию Великой Победы

Актуалии

Пашана і павага
У раёне завяршылася ўручэнне  юбілейных медалёў “70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”. На мінулым тыдні медалі былі ўручаны жыхарам райцэнтра. Асноўныя мерапрыемствы прайшлі 23 лютага. На жаль, многія з паважаных людзей з-за свайго ўзросту і стану здароўя на мерапрыемства прыйсці не змаглі.
У чацвер прадстаўнікі райвыканкама, раённага ваеннага камісарыята, грамадскіх арганізацый уручылі юбілейныя медалі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Уладзіміру Якаўлевічу Барадуліну, Фёдару Іванавічу Карнілаву, Івану Мацвеевічу Кузьменку, Мікалаю Дзмітрыевічу Ткачову, Мікалаю Мікалаевічу Чапурнову, Надзеі Лук’янаўне Быкавай, Ганне Купрыянаўне Лосевай, Лідзіі Сямёнаўне Масько, Леаніду Міхайлавічу Ражноўскаму і Ганне Лук’янаўне Цвятковай, працаўнікам тылу, былым вязням.
Кожны з узнагароджаных быў рады візіту гасцей і выказваў словы падзякі.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №17 ад 03.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *