Вылучылі кандыдата ў дэпутаты

Актуалии

Вылучылі кандыдата ў дэпутаты
24 верасня на агульным сходзе работнікі Шумілінскай ПМК-70 вылучылі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Ірыну Палякову.
Згодна з Выбарчым кодэксам адным са спосабаў вылучэння кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў з’яўляецца вылучэнне працоўным калектывам, які налічвае 300 і больш чалавек. УП “Шумілінская ПМК-70” – адно з буйнейшых прадпрыемстваў Шумілінскага раёна, працоўны калектыў якога аб’ядноўвае 356 чалавек. Пра гэта нагадаў работнікам арганізацыі, якія сабраліся на агульны сход, старшыня сходу дырэктар прадпрыемства Аляксей Крыўко.
Кіраўнік прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства Ірына Іванова прапанавала вылучыць кандыдатам у дэпутаты  Палаты прадстаўнікоў па Гарадоцкай выбарчай акрузе №21, у якую ўваходзяць Віцебскі, Гарадоцкі, Шумілінскі раёны і пасёлак Руба,  старшыню Віцебскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірыну Міхайлаўну Палякову.
Ірына Палякова расказала сваю біяграфію, працоўны шлях, адзначыла, што добра знаёмая з сацыяльнымі пытаннямі, праблемамі сельскіх раёнаў Віцебшчыны, таму зможа годна прадставіць насельніцтва акругі ў парламенце. Удзельнікі сходу аднагалосна прагаласавалі за вылучэнне Ірыны Паляковай кандыдатам у дэпутаты.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №76 ад 27.09.2019 г.