Притчи о женщине

Духоўнае Общество

Пра жанчыну і дзесяць кароў
Аднойчы два маракі адправіліся ў падарожжа па свеце, каб знайсці свой лёс. Прыплылі яны на востраў, дзе ў правадыра аднаго з плямёнаў было дзве дачкі. Старэйшая – прыгажуня, а малодшая – не вельмі. Адзін з маракоў сказаў свайму сябру:
– Усё, я знайшоў сваё шчасце, застаюся тут і жанюся на дачцэ правадыра.
– Так, ты малайчына, старэйшая дачка правадыра прыгажуня, разумніца. Ты зрабіў правільны выбар – жаніся.
– Ты мяне не зразумеў, сябар! Я жанюся на малодшай дачцэ правадыра.
– Ты што, здурнеў? Яна ж такая… не вельмі.
– Гэта маё рашэнне, і я гэта зраблю.
Сябар паплыў далей у пошуках свайго шчасця, а жаніх пайшоў сватацца.
Трэба сказаць, што ў племені было заведзена даваць за нявесту выкуп каровамі.
Добрая нявеста каштавала дзесяць кароў. Прыгнаў ён дзесяць кароў і падышоў да правадыра.
– Правадыр, я хачу ўзяць замуж тваю дачку і даю за яе дзесяць кароў!
–  Гэта добры выбар. Мая старэйшая дачка прыгажуня, разумніца, і яна каштуе дзесяці кароў. Я згодны.
– Не, правадыр, ты не зразумеў. Я хачу жаніцца на тваёй малодшай дачцэ.
– Ты што, жартуеш? Не бачыш, яна ж такая… не вельмі.
–  Я хачу ажаніцца менавіта з ёй.
– Добра, але як сумленны чалавек я не магу ўзяць дзесяць кароў, яна таго не каштуе. Я вазьму за яе тры каровы, не больш.
– Не, я хачу заплаціць менавіта дзесяць кароў.
Яны ажаніліся. Прайшло некалькі гадоў, і вандроўны сябар, ужо на сваім караблі, вырашыў наведаць свайго таварыша і даведацца, як у яго жыццё. Прыплыў, ідзе па беразе, а насустрач жанчына незямной прыгажосці. Ён яе спытаў, як знайсці свайго сябра. Яна паказала. Прыходзіць і бачыць: сядзіць яго сябар, вакол дзеткі бегаюць.
– Як жывеш?
– Я шчаслівы.
Тут заходзіць тая самая прыгажуня, якую ён сустрэў на беразе.
– Вось, змаёмся. Гэта мая жонка.
– Як? Ты жаніўся яшчэ раз?
– Не, гэта ўсё тая ж жанчына.
– Але як гэта адбылося, што яна так змянілася?
– А ты спытай у яе сам.
Падышоў сябар да жанчыны і пытае:
– Прабач за бестактоўнасць, але я памятаю, якая ты была… не вельмі. Што здарылася, што ты стала такой прыгажуняй?
– Проста аднойчы я зразумела, што каштую дзесяці кароў…

Пра жанчыну і цукар
У даўнія-даўнія часы Гасподзь зляпіў дзесяць Адамаў, даў ім цеста і сказаў:
– Няхай кожны злепіць па свайму густу жанчыну, каму якая падабаецца: поўная, худая, высокая, маленькая… А я ўдыхну ў іх жыццё.
Пасля гэтага Гасподзь вынес на талерцы цукар і сказаў:
– Тут дзесяць кавалачкаў. Няхай кожны возьме па аднаму і дасць жонцы, каб жыццё з ёй было салодкім.
Усе так і зрабілі.
А потым Гасподзь сказаў:
– Сярод вас ёсць махляр, бо на талерцы было адзінаццаць кавалкаў цукру. Хто ўзяў два кавалкі?
Усе маўчалі. Гасподзь забраў у іх жонак, перамяшаў іх, а потым раздаў, каму якая трапілася. З тае пары дзевяць мужчын з дзесяці думаюць, што чужая жонка саладзей, таму што яна з’ела лішні кавалак цукру.
І толькі адзін з Адамаў ведае, што ўсе жанчыны аднолькавыя, бо лішні кавалак цукру з’еў ён сам…

Падрыхтавала Аліна ПЯТРОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *