Поздравление женщинам Шумилинского района с Днём 8 Марта

Актуалии

Дарагія жанчыны!
Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні са святам вясны, прыгажосці і кахання – Днём жанчын!

Бясконцая ўдзячнасць і прызнанне вам за дамашнюю ўтульнасць і клопат, спагаду і разуменне, за цярпенне і чуласць. Увесь свет вакол вы напаўняеце цеплынёй, святлом, вялікадушнасцю.
Сучасныя жанчыны нараўне з моцнай паловай чалавецтва ўносяць важкі ўклад у развіццё эканомікі, адукацыі, медыцыны, культуры і спорту раёна. Веды, праца і талент, стваральная энергія і творчы патэнцыял жанчын – у поспехах і дасягненнях Шумілінскага краю.
Няхай  гэты дзень як гімн вашай прыгажосці, жаноцкасці і чароўнасці прынясе вам вясеннюю энергію, цудоўны настрой і жыццярадаснасць, Кахання, удачы, шчасця і здароўя вам і вашым блізкім!
Раённы выканаўчы камітэт.                     Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №18 ад 06.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *