Вести из Комитета госконтроля

Вестник Комитета госконтроля

За нявыплату зарплаты – да адказнасці
Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці ажыццяўляе пастаянны кантроль за своечасовай выплатай зарплаты пры правядзенні праверак, тэматычных маніторынгаў, а таксама ў ходзе вывучэння зваротаў грамадзян на “гарачую лінію” КДК. У 2014 годзе паступіла 84 паведамленні, за прайшоўшы перыяд 2015 года – 10.
Па ўсіх выяўленых фактах накіроўваюцца патрабаванні кіраўнікам арганізацый, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па забеспячэнні пагашэння запазычанасці. Накіроўваецца інфармацыя ў Віцебскае абласное ўпраўленне Дэпартамента дзяржінспекцыі працы для прыцягнення да адказнасці вінаватых службовых асоб. Па ўсіх выпадках затрымак кантралюючымі органамі прымаюцца даволі жорсткія меры рэагавання.
Так, за 2014 год за парушэнні тэрмінаў выплаты заработнай платы ў Віцебскай вобласці да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 740 юрыдычных і 711 службовых асоб у выглядзе накладання штрафаў на агульную суму 1412 млн. руб. За студзень 2015 года аштрафавана 27 юрыдычных асоб на 44,9 млн. руб. і 26 фізічных – на 20,6 млн. руб.
Па дадзеных дзяржстатсправаздачнасці на 1 лютага не забяспечылі своечасовую выплату зарплаты 77 арганізацый Віцебскай вобласці (17 раёнаў і г. Віцебск) на суму больш за 30 млрд. рублёў.
Кантроль за выкананнем тэрмінаў выплаты зарплаты працягваецца. Тэлефон “гарачай” лініі Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці –8(0212)36-45-33, час работы: панядзелак-пятніца з 9.00 да 12.00.

Кантроль за валютным рынкам
Згодна з даручэннем Старшыні Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь Анфімава Л. В. Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці ажыццяўляе кантроль на спажывецкім і валютным рынках вобласці.
У мэтах недапушчэння росту цэн, перабояў у забеспячэнні рознічнай сеткі асартыментам тавараў пад патрэбы насельніцтва, а таксама аператыўнага прыняцця мер рэагавання па выяўленых праблемах у снежні створана рабочая група на чале са старшынёй Камітэта вобласці Заранкіным В. У. У склад рабочай групы ўключаны адказныя службовыя асобы Камітэта, мясцовых органаў улады і кіравання, іншых кантралюючых і наглядных органаў.
У перыяд з 22 снежня 2014 года па 10 лютага 2015 года спецыялістамі Камітэта праведзены кантрольныя мерапрыемствы ў 207 абменных пунктах, 180 аб’ектах гандлю і грамадскага харчавання, 195 суб’ектах гаспадарання па пытаннях наяўнасці ў абменных пунктах валюты, наяўнасці ў продажы тавараў, у тым ліку айчыннай вытворчасці, узроўню рознічных цэн. Выяўлены 4 выпадкі ажыццяўлення незаконных валютна-абменных аперацый. Вінаватыя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Выяўлены шэраг парушэнняў пры ажыццяўленні рознічнага гандлю. Так, у снежні ў гандлёвым цэнтры “Эвіком” было ўстаноўлена 30 выпадкаў закрыцця гандлёвых аб’ектаў без уважлівых прычын (парушэнне рэжыму работы аб’ектаў). Выяўлены выпадкі неабгрунтаванага павелічэння цэн (ад 30% да 40%) на 30 найменняў тавараў у магазіне “Інструменты і будматэрыялы” ААТ “ОМА” г. Віцебск. За парушэнні была часова прыпынена дзейнасць 4-х аб’ектаў гандлю “Родная сторона”, магазіна “Кенгуру” і магазіна на АЗС №33 “Лукойл-Беларусія” г. Віцебск.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №19 ад 10.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *