Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

Уступная кампанія: ідзе прыём дакументаў

У цэнтралізаваным тэсціраванні ў Віцебскай вобласці прынялі ўдзел 20285 чалавек (у 2020 годзе – 21032).

З 20 ліпеня пачаўся другі этап – прыём дакументаў у вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, а таксама ўступных іспытаў.
КДК вобласці нагадвае, што ў апошні дзень прыёму дакументаў інфармаванне абітурыентаў пра ход прыёму дакументаў спыняецца ў 17.00. Допуск абітурыентаў у будынак установы адукацыі, у якім размяшчаецца прыёмная камісія, завяршаецца ў 18.00 і прыёмная камісія спыняе выдачу дакументаў абітурыентам з мэтай іх падачы на іншую спецыяльнасць. Пры гэтым забяспечвае прыём дакументаў ад усіх абітурыентаў, што знаходзяцца ў будынку.
Як і падчас правядзення ЦТ, абітурыентам у ходзе ўступных экзаменаў забараняецца:
– праносіць і выкарыстоўваць ва аўдыторыі, дзе праводзіцца ўступны іспыт, мабільныя тэлефоны і іншыя сродкі прыёму, захоўвання і перадачы інфармацыі;
– размаўляць, перасаджвацца без дазволу экзаменатараў, абменьвацца экзаменацыйнымі білетамі, бланкамі вуснага адказу і рабочымі запісамі.
У выпадку парушэнняў указаных патрабаванняў адказ абітурыента альбо пісьмовая экзаменацыйная работа не ацэньваецца, і абітурыент да наступнага ўступнага іспыту не дапускаецца. Пераздача ўступнага іспыту не дазваляецца.
За парушэнне парадку правядзення тэсціравання ў рэзервовы дзень па матэматыцы 18 ліпеня ў Віцебскай вобласці выдалены 1 абітурыент – за пранос мабільнага тэлефона (у 2020 г. – 2 чал.).
У 2020 годзе ва ўступных іспытах на бюджэтную форму навучання ў 5 ВНУ Віцебшчыны прынялі ўдзел 3825 абітурыентаў пры плане набору 2477 чалавек.
КДК працягвае пастаянны кантроль за ходам уступнай кампаніі. Звароты грамадзян па спрэчных і праблемных пытаннях прымаюцца камісіямі па кантролю, якія функцыянуюць у кожнай навучальнай установе, а таксама па кантактных тэлефонах «гарачых ліній» КДК:
у рабочыя дні з 9.00 да 18.00 (перапынак з 13.00 да 14.00):
у Віцебску 8(0212)37-61-82,
у Полацку 8(0214)74-87-50,
у Оршы 8(0216)51-09-26.

Прысвоіў грошы
Па матэрыялах праверкі Полацкага міжраённага камітэта дзяржкантролю Браслаўскі РАСК узбудзіў крымінальную справу па ч. 1 арт. 211 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у адносінах да бухгалтара-касіра адной з сельскагаспадарчых арганізацый раёна.

Дадзены работнік, з’яўляючыся матэрыяльна-адказнай асобай, у перыяд з 31 жніўня да 5 верасня 2020 года шляхам прысваення здзейсніў крадзеж грашовых сродкаў арганізацыі на суму больш да 1 тыс. руб.
Таксама падчас праверкі былі выяўлены факты парушэння заканадаўства пра бухгалтарскі ўлік, дзяржаўную статыстычную справаздачнасць і інш. Па ўсіх выяўленых фактах прыняты меры па забеспячэнні іх ухілення. Вінаватыя асобы прыцягнуты да адказнасці. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №57 ад 27.07.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *