Госконтроль проверил Браславский, Верхнедвинский и Поставский районы

Вестник Комитета госконтроля

Маніторынг сферы паслуг
У рамках другога этапу маніторынгу ў Браслаўскім, Верхнядзвінскім і Пастаўскім раёнах членамі міжведамаснай рабочай групы праведзены “прамыя лініі”, асабістыя прыёмы грамадзян у райвыканкамах і сельвыканкамах, сустрэчы ў працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства,  іншыя формы аналізу сітуацыі ў сферах аховы здароўя, культуры, адукацыі, на аб’ектах гандлю і бытавога абслугоўвання. Дадзена ацэнка сітуацыі па своечасовай выплаце зарплаты, выплаце страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Не абышлі ўвагай праблемы ЖКГ.
У Верхнядзвінскім раёне патрабавалася вырашэнне праблемы адключэння ад цэнтральнага ацяплення (прыйшоў прыродны газ) ў в. Бароўка. Паразуменне знайшлі, узяўшы са спажыўцоў абяцанне, што ў наступны ацяпляльны сезон забяспечаць сябе бытавымі газавымі катламі. З прычыны недахопу дадатковых сеткавых помпаў немагчыма выканаць дзяржстандарты па гарачаму водазабеспячэнню ў Верхнядзвінску.
У 1,6 раза павялічыўся паток зваротаў па рабоце дарожнай арганізацыі ў Пастаўскім раёне.
Найбольшыя сумы пратэрмінаванай запазычанасці па выплаце  зарплаты былі зафіксаваны на Пастаўшчыне. На пачатак красавіка 2014 года – 2670,7 мільёна рублёў (9 арганізацый), на 1 мая – 3467,2 мільёна (12 арганізацый) і на 1 чэрвеня – 3642 мільёна рублёў (11 арганізацый). Паступова пайшло зніжэнне запазычанасці, і на 14.11.2014 г. яна была ліквідавана.
У Браслаўскім раёне з выплатай зарплаты не менш трывожная сітуацыя. Праўда, і тут дамагліся таго, каб яна на сярэдзіну лістапада была пагашана. Тут, акрамя гэтага, адбыўся рост зваротаў па пытаннях прыватызацыі жылля, у сферы адукацыі – па прычыне рэарганізацыі ўстаноў адукацыі. Застаюцца актуальнымі праблемы газіфікацыі жылых дамоў.
Значная запазычанасць у адзначаных раёнах па плацяжах у Фонд сацыяльнай абароны. Па аператыўных дадзеных абласнога ўпраўлення фонду на 1 лістапада 2014 г. самая высокая пратэрмінаваная запазычанасць сярод трох раёнаў, дзе прайшоў маніторынг, у Пастаўскім раёне – 6357,4 мільёна рублёў.
Па выніках маніторынгу Камітэтам дзяржкантролю будзе падрыхтавана дакладная запіска на імя Кіраўніка дзяржавы.
Падрыхтаваў Мікалай БАРЫСАЎ.
Надрукавана ў № 3 ад 13.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *