Красный Крест просит о помощи

Актуалии Общество

Крок да міласэрнасці
Навагоднія святы, Ражаство, Хрышчэнне – час дабрачынных акцый. Іх праводзіць і раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа: збірае рэчы для пагарэльцаў з Амбросавіч. У канцы мінулага года звярталіся з такой просьбай праз газету да жыхароў раёна, але, на жаль, мала хто адгукнуўся. Таму нагадваем: прымаецца жаночае адзенне на ўсе сезоны года, а таксама дзіцячае – на хлопчыка 10 гадоў і дзяўчынкі 7 гадоў.
Акрамя таго Чырвоны Крыж цесна супрацоўнічае з раённым аддзелам унутраных спраў. Сёння на Шуміліншчыне ёсць некалькі чалавек, якія звярнуліся з месцаў пазбаўлення волі, і ім патрэбна адзенне. Таму Чырвоны Крыж прымае мужчынскае адзенне і абутак на ўсе сезоны і ўсіх памераў.
Звяртацца па адрасе: г. п. Шуміліна, будынак чыгуначнага вакзала, 2-гі паверх, каб. 10 (уваход насупраць першага кіёска). Прымаюцца ахвяраванні штодзень з 10.00 да 12.00.
В. ЧЫЖЫКАВА, старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа.
Надрукавана ў №4 ад 18.01.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *