В Шумилино созданы группы дневного пребывания для детей из группы риска

Образование Общество

Дадатковая група падоўжанага дня
Па ініцыятыве прадстаўніцтва Міжнароднага дзіцячага фонду ў  некаторых гарадах Беларусі на базе сацыяльна-педагагічных цэнтраў і школ створаны групы дзённага знаходжання.
Гэта новая форма рэабілі-тацыі для дзяцей і іх бацькоў, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Такую форму работы падтрымалі і ў нашым раёне. “Паколькі не знайшлі спонсараў, каб стварыць групу дзённага знаходжання на базе раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, у СШ № 1 г. п. Шуміліна стварылі дадатковую групу падоўжанага дня для падлеткаў з нядобранадзейных і мнагадзетных сем’яў,  дзяцей-інвалідаў і тых, якія стаяць на рознага роду прафілактычных уліках, – расказала галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ю. У. Уласевіч. – У групе для дзяцей арганізавана  бясплатнае харчаванне, што таксама служыць значнай падтрымкай для сям’і”.
Дадатковая група падоўжанага дня ў СШ №1 працуе са снежня мінулага года. З дзецьмі праводзяцца заняткі ў асноўным прававой тэматыкі. Гутаркі, розныя прафілактычныя мерапрыемствы  накіраваны на тое, каб падлеткі не здзяйснялі правапарушэнні, каб ведалі патрабаванні законаў.
“Зараз дадатковую групу падоўжанага дня наведваюць сем вучняў 5-9 класаў, – расказала выхавацель А. М. Казакова. – Дзеці атрымліваюць эмацыянальную, педагагічную і псіхалагічную падтрымку. Яны ўсе ходзяць у гурткі ці  на заняткі па інтарэсах”.  Дадатковая група падоўжанага дня – новы від паслугі, інавацыйны праект. Калі гэта форма рэабілітацыі апраўдае сябе, то на наступны год такія групы будуць арганізаваны і ў іншых школах раёна, сцвярджаюць спецыялісты аддзела адукацыі спорту і турызму райвыканкама.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №19 ад 10.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *