Что думают шумилинцы о нелегальной перевозке пассажиров?

Общество Экономика

Перавозкі пасажыраў: бяспечна і легальна!

Нядаўна Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннях пасажырскіх перавозак. Былі ўзняты важныя і злабадзённыя пытанні, якія актуальны як для краіны ў цэлым, так і для нашага раёна ў прыватнасці. Вось што аб гэтым думаюць шумілінцы.

«У дзяржавы да гэтай сферы ёсць два простыя патрабаванні. Першае – бяспека людзей. Такім відам транспарту карыстаюцца многія нашы грамадзяне і госці краіны. Другое – легальная праца перавозчыкаў. Таму што выручку заніжаюць, хаваюць, у канвертах зарплаты плацяць, падаткі не плацяць у шалёных памерах.Самае страшнае, што нелегалы наўмысна сыходзяць ад патрабаванняў бяспекі, якія прад’яўляюцца да рэгулярных перавозчыкаў: наяўнасць неабходнай кіроўчай катэгорыі і стажу. Людзей возяць усе, хто хочуць, а потым дзікія аварыі. Стажу няма, катэгорыі няма, допуску ў рэйс няма, тэхагляду няма, рэжым працы і адпачынку не выконваецца. Бамбяць з раніцы да вечара гэтыя вадзіцелі. Таму што гэта ж грошы для гаспадара. Такое стаўленне да справы рана ці позна прывядзе да трагедыі».
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр ЛУКАШЭНКА.

Мікалай Гаралевіч, начальнік ДАІ РАУС:

–  Перш за ўсё перавозкі пасажыраў павінны быць бяспечнымі. Вядома, мабільнасць і хуткасць сёння важныя, але на першым плане павінна быць бяспека людзей. Выклікаючы таксі, людзі не задумваюцца, цвярозы вадзіцель ці не, працуе легальна ці не. І ў нашым райцэнтры хапае нелегалаў. Дзяржаўтаінспектары прыпыняюць вадзіцеля, які вязе пасажыраў, аднак апазнавальнага знака таксі на аўто няма, вось і паспрабуй здагадайся, што гэта нелегальны перавозчык.
Поўнасцю згодны з Кіраўніком дзяржавы, што павінны быць “адзіныя для ўсіх правілы гульні” – перавозчыкі павінны знаходзіцца ў адзіным рэестры і працаваць у аднолькавых умовах. Калі вадзіцелі зарэгіструюцца ва ўстаноўленым парад-ку, то будуць праходзіць допуск да рэйсу на аўто з пройдзеным тэхаглядам і адпаведнай вадзіцельскай катэгорыяй, будзе захоўвацца рэжым працы і адпачынку.
У бліжэйшы час у гэтым накірунку ўзмоцнім работу. Мы гатовы да шчыльнага супрацоўніцтва з падатковай і транспартнай інспекцыямі, гатовы разам выязджа-ць у рэйды, каб выяўляць нелегальных таксістаў і вадзіцеляў маршрутак.

Сяргей Данянкоў, індывідуальны прадпрымальнік:

–  Родам з Мікалаева, дзе і маю прапіску. Як індывідуальны прадпрымальнік рэгістраваўся ў Шуміліне. Звярнуўся ў “адно акно”, дзе ў той жа дзень аформілі неабходныя дакументы. Так што працэдура рэгістрацыі нескладаная і хуткая. Працую ў Мінску, маю чатыры легкавыя аўтамабілі. Мой бізнес цалкам празрысты: вадзіцелі маюць катэгорыю “В” і стаж не менш за два гады, на легкавушках ёсць апазнавальны знак таксі, у салоне – таксометры. Заключаны дагавор са станцый тэхабслугоўвання, дзе вадзіцелі праходзяць пе-радрэйсавую праверку праз алкатэстар і дзе правяраецца тэхнічны стан машын. 
Як індывідуальны прадпрымальнік, кожны квартал плачу падатак у Шумілінскі ра-ённы бюджэт – 20% ад даходу (за мінулы квартал – каля трох тысяч рублёў). І вельмі крыўдна, калі побач з табой, на адных і тых жа мінскіх вуліцах, працуюць «бамбілы», якія дзейнічаюць незаконна. Таму мы, легальныя таксісты, поўнасцю падтрымліваем Прэзідэнта, які ініцыяваў навесці парадак у пасажырскіх перавозках. З нецярпеннем чакаю змянення ў закана-даўстве наконт перавозак.

Марыя, жыхарка райцэнтра:

–  Карыстаюся шумілінскім таксі часта, і ніколі не задумвалася, легальна працуюць хлопцы ці не. У Віцебску на аўтавакзале часта чую прапановы вадзіцеляў даехаць да Полацка, Оршы, Сянно. Вось тут дакладна разумею, што можна займець справу з нелегамі, таму ніколі не разглядаю такія варыянты. Паколькі жыву ў «верхнім горадзе», часта саджуся на аўтобус да Віцебска ў Светласельскім. Неаднойчы была сведкай, як перад рэйсам аўтобуса на 9.50 да прыпынка пад’язджаў без апазнавальных знакаў мікрааўтобус і прапаноўваў даехаць да абласнога цэнтра. Хутчэй за ўсё і тут перавозчык нелегальны. Пераканана, што на першым плане павінна стаяць бяспека людзей.

Лідзія РУМЯНЦАВА

Ад рэдакцыі. Многія з нас карыстаюцца паслугамі таксі і маюць у тэлефонных даведніках па некалькі нумароў. Але ж у раённай падатковай інспекцыі зарэгістраваны індывідуальнымі прадпрымальнікамі па пасажырскіх перавозках толькі двое жыхароў раёна. Мы звязаліся з імі, і аказалася, што яны працуюць не па раёне, а ў Мінску і Віцебску. Здаецца, вывад не трэба агучваць. У такім разе хто дасць гарантыю, што таксіст, які заўтра павязе вас раніцай на работу ці, скажам, на вакзал, мае вадзіцельскія правы адпаведнай катэгорыі, што ён цвярозы, што ў яго спраўнае аўто і па дарозе не адваліцца кола… Адным словам, надзвычай актуальная тэма, бо ёсць пытанні.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *