На совещании в райисполкоме

Актуалии Президент

Не марнаваць час дарэмна
У панядзелак рабочую нараду з удзелам членаў райвыканкама, кіраўнікоў упраўленняў і аддзелаў выканаўчага камітэта, раённых службаў правёў кіраўнік раёна У. П. Куранны.
Не марнаваць час, не чакаць штуршкоў зверху, а неадкладна і аператыўна працаваць над бягучымі праблемамі – менавіта такую задачу паставіў старшыня райвыканкама перад прысутнымі. Вясна пачалася і павольна, але ўпэўнена, уступае ў свае правы. Таму трэба прыбіраць тэрыторыі населеных пунктаў, наводзіць парадак пасля зімы.
Былі абмеркаваны пытанні будаўніцтва жылых, сацыяльных і вытворчых аб’ектаў, рамонту дарожнага пакрыцця, якое месцамі патрабуецца тэрмінова. Да актуальных адносяцца пытанні мадэрнізацыі і развіцця прамысловых прадпрыемстваў раёна.
Шмат увагі было ўдзелена вядучай галіне эканомікі раёна – аграпрамысловаму комплексу: вытворчасць малака, стан жывёлагадоўлі, падрыхтоўка да веснавой сяўбы, рамонт тэхнікі – ніводнае пытанне не засталося па-за ўвагай старшыні райвыканкама.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №19 ад 10.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *