Вода ошибок не прощает. За прошедшую неделю в стране утонул 81 человек.

Актуалии Здоровье Общество

За тыдзень патануў 81 чалавек
За мінулы тыдзень з 2 па 8 жніўня ў Беларусі патануў 81 чалавек, сярод якіх 4 дзяцей, 57 чалавек патанулі непасрэдна пры купанні.
Асноўнымі прычынамі трагедый па-ранейшаму застаюцца купанне ў нецвярозым стане і купанне ў забароненых месцах. Так,  3 жніўня ў в. Германавічы Шаркоўшчынскага раёна 52-гадовы непрацуючы ў стане алкагольнага ап’янення скочыў з моста ў раку Дзісна і загінуў. 5 жніўня пры купанні ў забароненым месцы, кар’еры памерам 23 на 30 м і глыбінёй 2,5 м патануў 11-гадовы хлопчык. У той жа час у месцах, абсталяваных станцыямі таварыства ратавання на вадзе 78 чалавек былі выратаваны.
Наогул жа сітуацыя на вадзе надта сумная. З пачатку года на вадзе загінула звыш 900 чалавек, сярод якіх 66 непаўналетніх. Выратавана за гэты перыяд 691 чалавек, з іх 143 дзіцяці. Больш 70% патануўшых былі п’яныя. А вада памылак не даруе, і кожны раз здараецца трагедыя, цана якой — жыццё чалавека.
Таварыства ратавання на вадзе заклікае: пры знаходжанні на вадзе за-хоўвайце асцярожнасць, выконвайце элементарныя правілы паводзінаў, адмоўцеся ад купання ў нецвярозым стане, як бы спякотна вам не было, пры рыбнай лоўлі з лодкі карыстайцеся ратавальным жылетам.
К. ДУДАРАВА, старшыня раённага таварыства ратавання на вадзе.
Опубликовано в №62 от 13.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *