На совещании в райисполкоме

Актуалии Власть

Пачатак пасяўной, выпальванне травы і іншае
Рабочая нарада ў райвыканкаме, якую правёў старшыня райвыканкама У. П. Куранны, тычылася шырокага кола надзённых пытанняў жыццядзейнасці раёна. Былі падведзены вынікі асноўных мерапрыемстваў, праведзеных на мінулым тыдні, акрэслены задачы на перспектыву.
Асноўныя пытанні адносіліся да галоўнай галіны эканомікі раёна – аграпрамысловага комплексу. Да звычайных праблем развіцця жывёлагадоўлі, узнаўлення статку, павышэння якасці малака дабавіліся пытанні, звязаныя з веснавой сяўбой. Ранняя вясна, сонечнае надвор’е з ветрам спрыяе прасушванню глебы і прыспешвае з завяршэннем падрыхтоўкі да палявых работ. Днямі гаспадаркі, якія размешчаны ўздоўж Заходняй Дзвіны, пачнуць сяўбу ранніх яравых культур. Тэрмінова, з выкарыстаннем агрэгатаў “Дзвіна” і “Раса”, трэба пачынаць падкормку азімых збожжавых, рапсу. Нельга марудзіць з падкормкай пашаў. Менавіта гэтыя пытанні былі ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў нарады, на іх нацэльваў кіраўнік раёна спецыялістаў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.
Начальнік раённага аддзела па надзвычайных  сітуацыях А. І. Сасновіч узняў яшчэ адну “гарачую” праблему: за два выхадныя дні пажарныя машыны 16 разоў выязджалі на тушэнне  падпаленай травы. Ён нагадаў кіраўнікам прадпрыемстваў пра неабходнасць трымаць у гатоўнасці тэхніку для тушэння ачагоў узгарання. Бяздумныя выпальванні травы з боку нядобрасумленных грамадзян могуць прывесці да пажараў, тым больш, што ў раёне зараз 14 населеных пунктаў, дзе не прапісаны  жыхары. Ды і ў населеных вёсках падпаленая трава можа нарабіць бяды.
Дырэктар вучэбна-курсавога камбіната райсельгасхарчу А. В. Гусакоў паведаміў пра набор навучэнцаў у аўташколу ДТСААФ. На нарадзе абмяркоўваліся работы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, рамонце дарог і вуліц, іншыя надзённыя пытанні.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №21 ад 17.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *