“Васіль і Васілінка”

Культура Образование

16.00. Эстрада ў гарадскім парку.  Конкурс “Васіль і Васілінка”. Кожны дзіцячы сад райцэнтра прадаставіў сваіх Васіля і Васілінку. Яны спявалі на сцэне беларускія народныя песні, расказвалі пацешкі, адгадвалі загадкі. Прыемна здзівіў артыстызм выхаванцаў, іх уменне трымацца на сцэне. За меладычнымі песнямі, выразным чытаннем і плаўнымі рухамі танцаў — карпатлівая работа дарослых.
Усе дзеткі да конкурсу падрыхтаваліся вельмі добра. У намінацыі “Самыя творчыя” названы Ксенія Храмцова і Ілля Піульскі з дзіцячага садка № 1, “Самымі артыстычнымі” сталі Юлія Сянькова і Максім Бурлакоў (д/с № 2). У намінацыі “Самы кемлівы” перамаглі Лідзія Кахтэнка і Аляксандр Лабачоў (д/с № 3), у намінацыі “Звонкі галасок” — Аляксандра Нізовіч і Аляксандр Сабалеўскі са Светласельскага дзіцячага садка. Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі ў падарунак цацкі і суве-ніры ад “Белаграпрамбанка”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *