В Шумилинском районе стартовал социальный проект «Мы этой памяти верны»

Актуалии Общество

“Мы гэтай памяці верныя”
Маштабны сацыяльны праект пад такой назвай стартаваў сёлета пад эгідай раённай арганізацыі беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. Праект ставіць за мэту стварыць архіў звестак пра ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны для будучых пакаленняў, а таксама патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне падрастаючага пакалення праз непасрэдныя ўзаеміны з ветэранамі, фарміраванне ў моладзі свядомасці грамадзянскай адказнасці, павагі да старэйшых, захаванне гістарычнай пераемнасці пакаленняў.
У рамках праекта плануюцца сустрэчы з ветэранамі, аказанне ім дапамогі, падрыхтоўка фотаматэрыялаў для экспазіцыі школьных музеяў, стварэнне галерэі ўспамінаў удзельнікаў ваенных падзей, падрыхтоўка матэрыялаў для стварэння альбома “Памяць”.
Гэта наша агульная высакародная справа, а таму арганізатары праекта звяртаюцца
Да ветэрана:
“Просім падабраць матэрыялы, у тым ліку ваенныя лісты, фотаздымкі, і дапамагчы школьніку ў напісанні творчай работы. Калі ласка, прыміце ўдзел у праекце і дапамажыце дзіцяці напісаць пра вас, пра ваш уклад у Перамогу, пра ваш жыццёвы шлях і вопыт, раскажыце пра тое, што вы цэніце і чым ганарыцеся. Ваш удзел будзе мець выхаваўчае і маральнае значэнне для падрастаючага пакалення і грамадства ў цэлым”.
да вучня:
“На тэрыторыі Шумілінскага раёна сёння жыве 39 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Успаміны ветэрана і твае ўражанні ад сустрэчы з ім лягуць у аснову тваёй конкурснай творчай работы. Галоўнае, каб у ёй была адлюстравана ваенная біяграфія ветэрана – чалавека, для якога словы гонару і годнасці не былі пустым гукам, які быў цвёрда перакананы, што Радзіму трэба любіць і абараняць, што сяброў у бядзе ніколі не кідаюць. У цябе ёсць унікальная магчымасць пазнаёміцца з ветэранам, даведацца  з першых вуснаў  пра падзеі тых год. Будзь тактоўны і ўважлівы”.
да бацькоў:
“Дапамажыце свайму дзіцяці арганізаваць сустрэчу з ветэранам, абапіраючыся на ўспаміны якога, школьнік зможа напісаць творчую работу. Вучню важна апісаць жыццёвы шлях ветэрана ад вайны да нашых дзён, даведацца пра яго ідэалы і маральныя каштоўнасці, якія ён пранёс праз увесь свой лёс. На прыкладзе канкрэтнага чалавека – ветэрана Шуміліншчыны – у рабоце сына ці дачкі павінен быць паказаны гераізм савецкага народа, яго сіла і стойкасць духу, яго ратны і працоўны подзвігі. Гэта можа быць сустрэча з родным – удзельнікам вайны, і тады ўнук зможа апісаць успаміны блізкага чалавека, прысвяціўшы сваю творчую работу менавіта яму. Дзіцячыя работы будуць прэзентаваныя на выставах у класе, на школьных і раённых мерапрыемствах, лепшыя ўвойдуць у альбом “Памяць”.
Пераможцы атрымаюць каштоўныя падарункі і падзячныя лісты.



2 комментария по теме “В Шумилинском районе стартовал социальный проект «Мы этой памяти верны»

  1. В таком формате-крайне вредный проект. Идеолухам района-«двойка». Современный школьник никогда не жил во времена С С С Р и поэтому понятие героизма «советского» народа будет ему малопонятно.
    О архиве, который нужно «стварыць»-чем О Б Д «Мемориал» не нравится? Может просто дополнить информацию? Именно сканами писем, фото и личных документов тех лет.
    Альбом «Память» улыбнул,переиздайте хотя бы книгу «Память.Шумилинский район.»,клоуны.
    Теперь о достоверности, полученной от седых ветеранов, информации. Люди уже в годах, деменцию и иные виды возрастных расстройств никто на отменял. Да и действительно воевавший ветеран никогда не будет рассказывать о войне, отделается общими фразами. Ибо солдаты не хотят об этом вспоминать. Охотно будут говорить те, кто был непричастен или вообще служил на стороне вермахта в полиции, а затем добыл себе новые документы (могу поделиться фамилиями и адресами проживания двух таких «ветеранов») Искаженная информация пойдет в печать. Надо ли это?
    Приберите памятники, возложите цветы, просто помяните добрым словом….

  2. Тут хотя бы оцифровать банк данных по захороненим: братская могила, списки, фотографии табличек, карта со схемой проезда. Дать внятную ссылку на время изменения административных границ и названий района, т.к в документах войны это то Сиротинский, то Шумилинский, а по факту сейчас местами Витебский. Это создает большую путанницу для ищущих захоронения родственников по данным того же Мемориала. Хотя бы к 70-летию Победы надо отметить памятным знаком погибших на территории района воинов 186-й стрелковой дивизи и Лепельского училища, державшим оборону в 1941-м и потерявшим здесь около 10 000 человек. Это действительно дань Памяти.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *