Если сдать незаконное оружие в милицию с 23 по 27 марта, обойдётся без криминальных последствий

Закон Общество

Незаконную зброю – у міліцыю
З 23 па 27 сакавіка на тэрыторыі нашага раёна праводзіцца аператыўна-прафілактычнае мерапрыемства “Арсенал”.
На ўліку ў Шумілінскім РАУС зараз знаходзіцца 399 уладальнікаў зброі. На тэрыторыі абслугоўвання пражывае 7 грамадзян, судзімых за апошнія пяць гадоў за незаконны абарот зброі і боепрыпасаў, 6 – за браканьерства, 21 – раней прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў палявання.
За мінулы год з незаконнага абароту канфіскавана 2 адзінкі незарэгістраванай зброі, 16 адзінак зарэгістраванай. Добраахвотна грамадзяне здалі 4 адзінкі зарэгістраванай зброі і 16 – незарэгістраванай.
Хочацца нагадаць жыхарам раёна, што за незаконныя набыццё, перадачу, захоўванне, перасылку, нашэнне паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі пагражае штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь.
За незаконныя выраб, набыццё, перадачу, збыт, захоўванне, перасылку або нашэнне агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў пагражаюць папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, арышт да шасці месяцаў, або абмежаванне волі да пяці гадоў, або пазбаўленне волі да сямі гадоў. Калі гэтыя дзеянні здзейснены паўторна або групай асоб па папярэдняй дамоўленасці, то пагражае абмежаванне волі да пяці гадоў або пазбаўленне волі ад двух да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці. За гэтае ж злачынства арганізаванай групе пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад чатырох да дванаццаці гадоў.
Асобы, якія добраахвотна здалі зброю ў міліцыю, вызваляюцца ад крымінальнай адказнасці (акрамя выпадкаў збыту).
Калі нехта валодае звесткамі пра незаконнае захоўванне зброі, боепрыпасаў ці выбуховых рэчываў, просьба паведаміць пра гэта на “гарачую лінію” РАУС па тэл: 102, 4-10-02, 8-029-(325-76-02, 710-53-72, 895-90-27, 382-40-10).
С. КУЗНЯЦОЎ, старшы інспектар прафілактыкі аддзялення аховы
правапарадку і прафілактыкі РАУС.
Надрукавана ў №23 ад 24.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *