Спрашивали – отвечаем: назначение пособий по временной нетрудоспособности

Вопрос-Ответ Закон

Назначэнне дапамог па часовай непрацаздольнасці
З жанчынай заключаны дагавор падраду на тэрмін з 1 студзеня па 31 кастрычніка 2010 года. Узнагароджанне па дагаворы ёй выплачваецца 20 чысла кожнага месяца. У лютым-кастрычніку ёй выплачана ўзнагароджанне на агульную суму 16 мільёнаў рублёў за перыяд з 1 студзеня па 30 верасня 2010 года. Абавязковыя страхавыя ўзносы на сацыяльнае страхаванне выплачаны. Яна падала лісток непрацаздольнасці ў сувязі з траўмай у быце, выдадзены на перыяд з 26 кастрычніка па 8 лістапада 2010 года. У якім памеры і за які перыяд ёй прызначаецца дапамога па часовай непрацаздольнасці?
Сярэднядзённы памер узнагароджання для налічэння дапамогі па часовай непрацаздольнасці вызначаецца шляхам дзялення сумы ўзнагароджання на колькасць каляндарных дзён перыяду выканання работ па грамадзянска-прававым дагаворы, за які выплачана ўзнагароджанне. Дапамога па часовай непрацаздольнасці прызначаецца ў памеры 80% сярэднядзённага ўзнагароджання за першыя шэсць каляндарных дзён непрацаздольнасці і ў памеры 100% – за наступныя каляндарныя дні неперарыўнай часовай непрацаздольнасці. Пры наступленні выпадку часовай непрацаздольнасці ў перыяд выканання работы, які працягваўся пасля спынення ўказанага перыяду, дапамога назначаецца па ранейшым месцы работы.
Дапамога па часовай непрацаздольнасці налічваецца наступным чынам. Улічваючы, што на перыяд з 1 студзеня па 30 верасня, за які выплачана ўзнагароджанне па дагаворы падраду, прыходзіцца 273 каляндарныя дні, сярэднядзённы памер узнагароджання складае58608 руб.(16000000:273 дні).
Жанчыне прызначаецца дапамога па часовай непрацаздольнасці ў памеры 750180 руб. (58608 руб.х 80:100х6 дзён+58608 руб. х8 дзён).
Жанчына падала лісток непрацаздольнасці па цяжарнасці і родах, выдадзены на перыяд з 20 кастрычніка 2010 года па 22 лютага 2011 года. Згодна з табелем уліку працоўнага часу ў перыяд з 20 па 31 кастрычніка яна працавала. За які перыяд вызначаецца сярэднядзённы заробак для вылічэння дапамогі па цяжарнасці і родах (жнівень і верасень ці верасень-кастрычнік)? Ці назначаецца дапамога па цяжарнасці і родах за дні, якія работніца адпрацавала?
У агульным парадку дапамога па цяжарнасці і родах вылічваецца з сярэднядзённага (сярэднегадзіннага) заробку за два каляндарныя месяцы, якія папярэднічалі месяцу наступлення водпуску па цяжарнасці і родах. Днём наступлення водпуску лічыцца першы дзень вызвалення ад работы ў сувязі з цяжарнасцю і родамі згодна з лістком непрацаздольнасці. Такім чынам, сярэднядзённы заробак для вылічэння дапамогі па цяжарнасці і родах ў даным выпадку вызначаецца за жнівень і верасень.
У сувязі з тым, што ў перыяд з 20 па 31 кастрычніка жанчына працягвала працаваць, дапамога па цяжарнасці і родах прызначаецца за перыяд з 1 лістапада 2010 года па 22 лютага 2011 года.
Т. ПРЭСНЯКОВА, начальнік  райаддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
Надрукавана ў №6 ад 25.01.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *